Зборная Японіі па рэгбі

Зборная Японіі па рэгбі — нацыянальная каманда Японіі па рэгбі, якая прадстаўляе Японію ў міжнародных матчах і турнірах па рэгбі-15. Каманда вядомая пад мянушкамі Cherry Blossoms («кветкі вішні») і Brave Blossoms («адважныя кветкі»). Японія з’яўляецца наймацнейшай рэгбійнай дзяржавай у Азіі, у гульнях з камандамі з іншых рэгіёнаў зборная дэманструе змешаныя вынікі. Галоўным адміністрацыйным органам рэгбі ў краіне выступае Японскі рэгбійны саюз (JRFU), заснаваны ў 1926 г. Зборная штогод гуляе ў Кубку ціхаакіянскіх нацый і чэмпіянаце Азіі па рэгбі: з 1969 года Японія выйграла 25 турніраў з 30, на чэмпіянаце яна не саступае тутул з 2004 года.