Здэнек Гржыб (чэшск.: Zdeněk Hřib; нар. 21 мая 1981) — чэшскі палітык, з 2018 года гарадскі галава Прагі.

Здэнек Гржыб
чэшск.: Zdeněk Hřib
прыматар Прагі[d]
15 лістапада 2018 — 16 лютага 2023
Папярэднік Адрыяна Крначава[d]
Пераемнік Bohuslav Svoboda[d]
Prague City Assembly member[d]
з 6 кастрычніка 2018
намеснік[d] (прыматар Прагі[d])
з 16 лютага 2023
Нараджэнне 21 мая 1981(1981-05-21)[1] (42 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, урач, кіраўнік
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера family medicine[d][4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў медыцынскі факультэт Карлава ўніверсітэтета (2006). У 2008—2018 гадах працаваў у кампаніі AQUASOFT (з 2016 Solitea Business Solutions), якая займалася распрацоўкай сістэмы электронных рэцептаў, укаранёнай у Чэхіі з 2011 года (з 2018 года яна цалкам замяніла папяровыя рэцэпты). У студзені 2018 года ўвайшоў у склад рады дырэктараў Усеагульнай медыцынскай страхавой кампаніі Чэшскай Рэспублікі.

З 2013 года афіцыйна зарэгістраваны як прыхільнік Чэшскай піратскай партыі, з 2016 года выступаў як дарадца партыі па пытаннях аховы здароўя, у 2017 годзе стаў членам партыі. На муніципальных выборах 2018 года ўзначаліў спіс кандыдатаў ад Піратскай партыі ў муніцыпальны сход Прагі. Быў абраны ў склад муніцыпальных дарадцаў. Па выніках кааліцыйнага пагаднення, падпісанага 25 кастрычніка Піратскай партыяй і саюзнымі ёй рухамі Здэнек Гржыб стаў прыматарам (мэрам) Прагі.

У жніўні 2019 года мэр Здэнек Гржыб урачыста ўзняў вясёлкавы сцяг на будынку гарадской адміністрацыі Прагі на знак падтрымкі руху сексуальных меншасцей, далучыўся да «гей-прайду»[6].

 
Здэнек Гржыб на плошчы, якая атрымала імя Барыса Нямцова, 27.02.2020

Падтрымаў перайменаванне плошчы «Пад каштанамі», каля якой месціцца амбасада Расіі ў Чэхіі, у «Плошчу імя Барыса Нямцова»[7]. Урачыстае перайменаванне адбылося ў пятую гадавіну забойства ў Маскве апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова.

У красавіку 2020 года да Здэнека Гржыба была прыстаўлена асабістая ахова. Паводле пражскага тыднёвіка Respekt, які спаслаўся на крыніцу ў чэшскіх спецслужбах, такія захады былі зробленыя пасля атрымання інфармацыі аб прыбыцці ў Чэхію групы афіцэраў расійскай выведкі — у сваім багажы адзін з расіян, што прыбыў з дыпламатычным пашпартам, нібыта меў моцны яд, які выклікае смерць чалавека[8][9]. 5 чэрвеня прэм’ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш паведаміў, што інфармацыя пра пагрозу атручвання не пацвердзілася, а ілжывыя звесткі чэшскім спецслужбам адправіў адзін з расійскіх дыпламатаў[10][11].

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. https://ekonom.cz/c1-66341020-chci-osm-tisic-novych-bytu-rocne
  3. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. Naši politici Праверана 20 чэрвеня 2022.
  6. svaboda.org
  7. svaboda.org
  8. respekt.cz
  9. polskieradio.pl
  10. rbc.ru
  11. nashaniva.by