Злачынства ў Траццяках
Злачынства ў Траццяках — забойства і рабункі, здзейсненыя 17 верасня 1939 года ў асадзе Траццякі гміны Вялікія Эйсманты Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі. Пацярпелымі была сям'я Межэеўскіх; падазронымі ў злачынстве — ўзброеная група камуністаў, якая складалася з жыхароў суседняй вёскі Кордзікі. Забойства адбылося ва ўмовах безуладдзя, якое прысутнічала на паўночна-ўсходніх землях Польскай Рэспублікі ў першыя дні пасля нападу СССР на Польшчу ў верасні 1939 года.
Гістарычны фон
правіцьПаводле тэзісу Альфонса Крыніцкага і Віктара Арміцкага, тэрыторыя гміны Вялікія Эйсманты ўваходзіла ў склад сціслага беларуска-польскага абшару, што азначае, што праваслаўнае беларускае насельніцтва пераважала на вясковых тэрыторыях, а ў большых населеных пунктах дамінавалі палякі[1]. Паводле агульнага спісу на 1921 год, у гміне жыло 4246 чалавек, у тым ліку 2395 (56%) палякаў, 1833 (43%) беларусаў, 15 яўрэяў, 2 літоўцаў і 1 немец[2]. У міжваенныя гады на тэрыторыі гміны адбывалася інтэнсіўнае польскае асадніцтва, у часе якога было створана некалькі пасёлкаў ваенных асаднікаў[3]. Іх прысутнасць мела на мэце ўзмацніць сувязь гэтых зямель з Польшчай, аднак прывяла да паглыблення напружанасці па нацыянальнай прыкмеце[4][5].
Пасля наступлення Чырвонай Арміі на Польшчу ў верасні 1939 года на тэрыторыі Гродзенскага павету актывізаваліся ўзброеныя групы сялян і рэцыдывістаў, як правіла беларускай або яўрэйскай нацыянальнасці, якія дзейнічалі з інспірацыі СССР. Яны здзяйснялі забойствы і рабаванне багацейшых жыхароў, чыноўнікаў, паліцэйскіх і салдат Польскага войска, як правіла польскай нацыянальнасці[6].
Ход падзеяў
правіцьУ асадзе, якая была створана пасля падзелу аднаго з фальваркаў, жылі муж і жонка Мяжэеўскія разам са сваячніцай — людзі незацікаўленыя палітыкай і мала вядомыя ў наваколлі. Аднак, яны мелі даволі багатае памяшканне (паводле іншай версіі, былі ўладальнікамі маёнтка ў гміне Малая Бераставіца). 17 верасня з'явілася ўзброеная група камуністаў з суседняй вёскі Кордзікі, з мэтай рабаўніцтва. Галіна Трусевіч пабегла тады ў вёску Траццякі за дапамогай. У вёсцы ў той час ужо паспеў сфарміравацца прасавецкі рэвалюцыйны камітэт, які Трусевіч праінфармавала пра пагрозу і папрасіла, каб той іх выратаваў. Яна атрымала абяцанне, аднак камуністы з Траццякоў чакалі з дапамогай. Калі яны прыбылі на месца, Межэеўскія былі мёртвымі, а іх забойцы бралі з сабой рэчы з дому[7].
Пасля нейкага часу адбылася спрэчка паміж некаторымі жыхарамі вёскі Траццякі і Малыя Жукевічы, а таксама камуністамі з Кордзікаў наконт спосабу падзелу маёмасці Межэеўскіх. Высветлілася, што рэвалюцыйны камітэт ў Траццяках ад пачатку быў у змове з забойцамі, з якімі планаваў падзяліцца здабычай, і таму не дапамог Межэеўскім[7].
Зноскі
- ↑ Stosunki polsko-białoruskie przed wrześniem 1939 // Polacy…. — С. 31.
- ↑ Skorowidz…. — С. 41.
- ↑ Mordy i grabieże po 17 września 1939 roku // Polacy…. — С. 91—97.
- ↑ Stosunki polsko-białoruskie przed wrześniem 1939 // Polacy…. — С. 25—43.
- ↑ Białorusini w II Rzeczypospolitej // Białoruś. — С. 80—111.
- ↑ Mordy i grabieże po 17 września 1939 roku // Polacy…. — С. 99.
- ↑ а б Mordy i grabieże po 17 września 1939 roku // Polacy…. — С. 74—75.
Літаратура
правіць- Яўген Мірановіч. Białoruś. — 1. — Варшава: Wydawnictwo TRIO, 1999. — 300 с. — (Historia państw świata w XX wieku). — ISBN 83-85660-82-8. (польск.)
- Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. — Варшава: Галоўная статыстычная ўправа, 1924. — Т. 5. Województwo białostockie. — 147 с. (польск.)
- Марэк Вежбіцкі. Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941. — 2. — Варшава: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007. — 424 с. — (Biblioteka historyczna Frondy). — ISBN 978-83-88747-76-2. (польск.)