Знак прэзідэнта Казахстана

Нагрудны знак Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан — знак узнагароды прэзідэнта Рэспублікі Казахстан. Месцам пастаяннага захоўвання Знака прэзідэнта вызначаны Музей Першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан ў горадзе Астане, дзе ён выстаўлены на ўсеагульны агляд у зале дзяржаўных узнагарод, якімі ўзнагароджаны Нурсултан Назарбаеў.

Знак Прэзідэнта Казахстана

Апісанне знака правіць

Знак вырабляецца з золата і плаціны.

Уяўляе з сябе шматпрамянёвую зорку, пучкі якой фармуюць васьмісценнік, пакрытую эмаллю блакітнага колеру, паміж прамянямі инкрустацыя ў выглядзе дробных брыльянтаў. У цэнтры зоркі медальён белай эмалі, па акружнасці якога ідзе надпіс залатымі літарамі: «ҚАЗАҚСТАН ПРЕЗИДЕНТІ». Медальён акружаны залатой стужкай.

Знак пры дапамозе падвескі ў выглядзе дзяржаўнага герба Казахстана злучаецца з ланцугом, яки складаецца з дваццаці звёнаў, злучаных паміж сабой двума ланцужкамі. Звёны ланцуга ўяўляюць трохкутныя элементы эмалі блакітнага колеру з белай акантоўкай, у цэнтры якіх залаты малюнак шанырака.

Парадак выкарыстання правіць

Нагрудны знак прэзідэнта Рэспублікі Казахстан можа апранацца па нагоды дзяржаўных святаў, пры ваенных парадах, прыёмах афіцыйных асобаў замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый, афіцыйных прыёмах ад імя прэзідэнта рэспублікі, адкрыцці сесіі парламента, уручэнні дзяржаўных узнагарод, а таксама калі прэзідэнт рэспублікі з'яўляецца ганаровым госцем ці прысутнічае на ўрачыстым вечары або канцэрце, дае афіцыйнае тэлевізійнае інтэрв'ю, падчас замежных візітаў у адпаведнасці з пратаколам прымаючага боку[1].

Знак першага прэзідэнта правіць

Для першага прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева быў выраблены індывідуальны нагрудны знак, дызайн якога трохі адрозніваецца ад апісанага вышэй. У дадзеным знаку ў цэнтральным медальёне намаляваная кручаная манаграма «НН».

Цікавыя факты правіць

  • Знак ордэна «Першы Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан Нурсултан Назарбаеў» сваёй формай паўтарае Нагрудны знак прэзідэнта Рэспублікі Казахстан.

Зноскі