Зона адпачынку экіпажа
Зо́на адпачы́нку экіпа́жа — адсек або спецыяльна адведзенае месца ўнутры самолёта, прызначанае для адпачынку членаў экіпажа пры выкананні дальніх рэйсаў. Паколькі максімальна дапусцімая працягласць работы экіпажа абмежаваная авіяцыйным рэгламентам, а часам таксама працоўным заканадаўствам, рэйсы, якія па працягласці перавышаюць гэты час, выконваюцца са зменным экіпажам. Члены экіпажа могуць скарыстацца зонамі адпачынку ў нерабочы час.[1].
Размяшчэнне
правіцьАдсекі для адпачынку экіпажа звычайна прысутнічаюць на далёкамагістральных лайнерах і могуць размяшчацца над пасажырскім салонам (у гэтым выпадку ў іх трэба падымацца па сходах[2]) або побач з ім[3]. Секцыі для пілотаў, размешчаныя ў пярэдняй частцы самалёта, аддзеленыя ад размешчаных ззаду секцый для бортправаднікоў[4].
На некаторых самалётах існуе магчымасць усталявання такога адсека ў выглядзе модуля (англ.: crew rest module). Модуль альбо мае форму стандартнага грузавога кантэйнера і памяшчаецца ў грузавы адсек самалёта, размешчаны пад пасажырскім салонам (уваход у яго ажыццяўляецца праз спецыяльны люк, схаваны ад пасажыраў), альбо прызначаны для ўстаноўкі ўнутры пасажырскага салона[5]. Такая схема дазваляе ўсталёўваць адсекі па неабходнасці і здымаць іх, калі борт не выкарыстоўваецца для далёкіх рэйсаў.
Адсекі адпачынку таксама могуць прысутнічаць на транспартных і ваенна-транспартных самалётах.
Апісанне
правіцьАдсекі могуць абсталёўвацца спальнымі месцамі, часам — дадатковымі сядзеннямі[6]. Спальныя месцы могуць быць койкамі[7] або секцыямі капсульнага тыпу[8], могуць аддзяляцца перагародкамі ці фіранкамі. Ложкі маюць пасы на выпадак траплення ў турбулентнасць, аднак знаходзіцца на іх падчас рулення, узлёту і пасадкі забаронена[6]. Адсекі таксама абсталёўвацца адмысловымі аддзяленнямі (якія закрываюцца) для дарожных сумак і іншых прадметаў. Месцы могуць быць абсталяванымі экранамі бартавой сістэмы забаў (IFE)[6]. Адсекі для пілотаў могуць мець асобны туалет[6].
У пакоях адпачынку забаронена знаходзіцца падчас рулення, ўзлёту і пасадкі[9]. Выключэнні могуць рабіцца для адсекаў, абсталяваных крэсламі з пасамі[10]. Для забеспячэння адпачынку адсекі могуць мець палепшаную гукаізаляцыю ў параўнанні з пасажырскім салонам.
Доступ пасажыраў у адсекі адпачынку абмежаваны рэгламентам. Для прадухілення несанкцыянаванага доступу ўваходы ў адсекі могуць быць абароненымі звычайнымі або кодавымі замкамі[2].
Наяўнасць і ўзровень аснашчанасці зон адпачынку вар’іруецца не толькі на розных тыпах самалётаў, але і на самалётах адной мадэлі ў розных авіякампаній. Самалёты абсталёўвацца адсекамі па жаданні заказчыка. У некаторых краінах наяўнасць такіх адсекаў патрабуецца заканадаўствам, напрыклад, у ЗША у патрабаваннях FAA ёсць палажэнні, паводле якіх адсекі адпачынку павінны прысутнічаць на доўгіх рэйсах, дзе выкарыстоўваецца некалькі змен экіпажа[11]. Паколькі ўстаноўка гэтых секцый павялічвае кошт самалёта, кампаніі могуць на іх эканоміць, да прыкладу, не абсталёўваючы самалёты адсекамі для бортправаднікоў. Так, на далёкамагістральных самалётах Аэрафлота адасоблены адсек адпачынку ёсць толькі ў лётнага экіпажа, бортправаднікі ж могуць адпачываць толькі на задніх шэрагах салонаў, калі там няма пасажыраў.
Тыпы зон адпачынку
правіцьFAA вызначае 3 класы зон адпачынку, якія павінны надавацца ў залежнасці ад колькасці членаў экіпажа і працягласці рэйса[12]:
- 1 клас — адсек фізічна аддзелены ад кабіны пілотаў і пасажырскага салона; абсталяваны ложкамі або плоскасцямі для сну; ёсць магчымасць гукавой і светлавой ізаляцыі.
- 2 клас — ёсць магчымасць заняць ляжачае становішча (раскладныя сядзенні ў бізнэс-класе альбо некалькі размешчаных побач крэслаў эканомкласа); наяўнасць фіранак, якія можна запнуць.
- 3 клас — наяўнасць адкідных крэслаў з падтрымкай для ног.
Самалёты, абсталяваныя адсекамі адпачынку
правіць- Airbus A330-300, Airbus A330-900neo
- Airbus A340
- Airbus A380
- Airbus A350
- Ан-124
- Ан-22
- Boeing 747-400
- Boeing 767
- Boeing 777-300ER
- Boeing 787-8
- Ту-114
Крыніцы
правіць- ↑ Kingston, Annie. "The Reality Of Being A Flight Attendant . The Huffington Post (21 студзеня 2016).
- ↑ а б Inside Look: Crew Rest Areas on Different Airliners - AirlineReporter . Airline Reporter (13 кастрычніка 2014). Праверана 26 July 2016.
- ↑ Inside the part of the plane you can’t see . news.com.au. Праверана 26 July 2016.
- ↑ Federal Register | Special Conditions: Airbus, Model A350-900 Series Airplane; Crew Rest Compartments . www.federalregister.gov.
- ↑ Crew rest module . AeroExpo. Праверана 31 кастрычніка 2018.
- ↑ а б в г Sims, Alexandra. Inside planes’ secret bedrooms where cabin crew go to rest . Independent (2 чэрвеня 2016).
- ↑ Boeing 747-4D7 - Thai Airways International . Airliners.net (24 красавіка 2004).
- ↑ Boeing 777-212/ER - Singapore Airlines . Airliners.net (лістапад 2004).
- ↑ Federal Register | Special Conditions: Airbus, A350-900 Series Airplane; Crew Rest Compartments . www.federalregister.gov.
- ↑ Special Condition D-04 .
- ↑ Preventing Crew Fatigue from A to Zzz . aviationweek.com. Business & Commercial Aviation. Праверана 26 ліпеня 2016.
- ↑ Advisory Circular AC 117-1 . Federal Aviation Administration. Праверана 26 ліпеня 2016.
Зона адпачынку экіпажа на Вікісховішчы |