Зубраня (конкурс)

(Пасля перасылкі з Зубраня, конкурс)

Гульня́-ко́нкурс «Зубраня́» — інтэлектуальны конкурс, які штогод арганізуе Беларуская асацыяцыя «Конкурс» сумесна з Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Упершыню конкурс быў праведзены ў маі 1997 года.

Аб конкурсе правіць

Агульныя палаженні правіць

Гульня-конкурс «Зубраня»[1] праводзіцца з мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння фізікі.

Конкурс праводзіцца па правілах міжнароднага матэматычнага конкурсу «Кенгуру». У адрозненні ад алімпіяд удзельнікамі конкурсу «Зубраня» могуць быць усе вучні 3-11 класаў. Папярэдні адбор удзельнікаў не праводзіцца.

Удзел у конкурсе платны. Арганізацыйныя ўзносы расходуюцца на арганізацыю конкурсу, набыццё прызоў.

Правілы правядзення конкурсу правіць

Конкурс праводзіцца ў тых школах, ліцэях, гімназіях, дзе навучаюцца удзельнікі, у адзін і той жа дзень і час. Работа непасрэдна над заданнем працягваецца роўна 1 гадзіну 15 хвілін. У час выканання задання ўдзельнікам забараняецца карыстацца камп'ютарамі, калькулятарамі, даведачнай літаратурай, падручнікамі, канспектамі і г. д. Кожны ўдзельнік выконвае заданне самастойна.

Удзельнікам конкурсу прапаноўваецца заданне з 30 пытанняў. Кожнае пытанне мае 5 варыянтаў адказаў, сярод якіх толькі адзін слушны. На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў.

За кожны слушны адказ у залежнасці ад складанасці пытання ўдзельніку налічаюцца 3, 4 ці 5 балаў. За кожны няслушны адказ аднімаюцца адпаведна 3/4, 1 ці 5/4 бала. За адсутнасць адказу балы не налічаюцца і не аднімаюцца. Складанасць пытанняў вызначаецца паводле колькасці ўдзельнікаў, што адказалі на іх слушна. 10 найбольш лёгкіх пытанняў ацэньваюцца па 3 балы, 10 найбольш цяжкіх пытанняў ацэньваюцца па 5 балаў, астатнія 10 пытанняў ацэньваюцца па 4 балы. Пераможцы конкурсу вызначаюцца паводле найбольшай колькасці набраных балаў.

Максімальная колькасць балаў, што можа набраць удзельнік — 150.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне ўдзельнікаў правіць

У конкурсе няма тых, што прайграе. Незалежна ад выніку кожны ўдзельнік атрымлівае прыз «для ўсіх». Прадугледжана дадатковае заахвочванне ўдзельнікаў, якія паказалі лепшыя вынікі ў сваіх раёнах (гарадах), абласцях і краіне.

Выніковыя пратаколы і прызы ўручаюцца ўдзельнікам конкурсу праз раённыя (гарадскія) і школьныя арганізацыйныя камітэты праз 2-3 месяцы пасля даты правядзення конкурсу.

Камандныя вынікі паміж класамі, школамі, раёнамі і абласцямі не падводзяцца.

Колькасць удзельнікаў конкурсу правіць

За кароткі час конкурс набыў шырокую вядомасць і папулярнасць у беларускіх школьнікаў і педагагічнай супольнасці краіны[крыніца?].

У конкурсе «Зубраня-2011» прынялі ўдзел 39540 вучняў з 2289 устаноў адукацыі 147 раёнаў (гарадоў) Беларусі.

Прызы правіць

 
«Каляндары юнага фізіка», выданыя ў якасці прыза ўдзельнікам конкурсу «Зубраня».

Кожнаму ўдзельніку ўручаецца пасведчанне ўдзельніка конкурсу «Зубраня», кнігі па фізіцы, значкі, календары. Удзельнікі конкурсу, якія паказалі лепшыя вынікі ў краіне, у абласцях і раёнах, узнагароджваюцца адпаведнымі сувенірнымі медалямі.

Кнігі па фізіцы, выдадзеныя ў якасці прыза пераможцам конкурсу (усе рускамоўныя):

  • 2005. Алімпіяды па фізіцы 2003—2004 гг.[2]
  • 2006. Геаметрычная оптыка ў школе.[3]
  • 2007. Фізіка для зуброў.[4]
  • 2009. Фізіка для выбраных. Механіка.[5]
  • 2010. Фізіка для выбраных. Электрастатыка. Пастаянны электрычны ток.[6]
  • 2011. Фізіка для выбраных. Магнітастатыка. Электрадынаміка. Тэорыя ваганняў.[7]

Кнігі па фізіцы, выдадзеныя ў якасці прыза ўсім удзельнікам конкурсу:

  • 2004. Конкурс-гульня па фізіцы «Зубраня».[8].
  • 2005. Фізічны калейдаскоп[9].
  • 2006. Зорны калейдаскоп, або Несумная фізіка космасу[10].
  • 2007. Каляндар юнага фізіка 2007—2008[11].
  • 2008. Партфоліа вучня па фізіцы[12].
  • 2009. Каляндар юнага фізіка 2009—2010[13].
  • 2010. Каляндар юнага фізіка 2010—2011[14].
  • 2011. Гульня-конкурс па фізіцы «Зубраня»: заданні 2004—2008 гадоў.[15].

Зноскі

  1. http://www.bakonkurs.org/zubrenok.html Архівавана 4 лістапада 2011. Оргкомитет игры-конкурса по физике «Зубрёнок».
  2. Кембровский, Г. С. Олимпиады по физике 2003—2004 гг. / Г. С. Кембровский, Л. Г. Маркович, А. И. Слободянюк. — Мн.: Бел. ассоц. «Конкурс», 2006. — 176 с.
  3. Кембровский Г. С., Геометрическая оптика в школе. / Г. С. Кембровский. — Мн.: Бел. асоц. «Конкурс», 2006.
  4. Слободянюк, А. И. Физика для зубров / А. И. Слободянюк., Л. Г. Маркович. — Мн.: Белорус. асоц. «Конкурс», 2007. — 160 с.: ил.
  5. Слободянюк, А. И. Физика для избранных. Механика / А. И. Слободянюк. — Минск.: Белорус. ассоц. «Конкурс», 2009. — 288 с.: ил.
  6. Слободянюк, А. И. Физика для избранных. Электростатика. Постоянный электрический ток / А. И. Слободянюк. — Минск.: Белорус. ассоц. «Конкурс», 2010. — 288 с.: ил.
  7. Слободянюк, А. И. Физика для избранных. Магнитостатика. Электродинамика. Теория колебаний / А. И. Слободянюк. — Минск.: Белорус. ассоц. «Конкурс», 2011. — 448 с.: ил.
  8. Конкурс-игра по физике «Зубрёнок»: Условия, ответы, статистика / М-во образования, Респ. Беларусь, Акад. последиплом. образования, Бел. асоц. «Конкурс» / Авт.-сост. А. Н. Годлевская и др. — Мн.: ОО "Бел. ассоц. «Конкурс», 2004 — 64 с.: ил.
  9. Физический калейдоскоп / Бел. ассоц. «Конкурс»; авт.-сост.: А. Г. Андреева [и др.]. — Мн.: ОО "Бел. ассоц. «Конкурс», 2005.
  10. Звездный калейдоскоп, или Нескучная физика космоса. / авт.-сост.: Е. Н. Володько, Т. Н. Граборенко, А. Э. Плетнев, А. Г. Сугакевіч — Мн.: ОО "Бел. ассоц. «Конкурс», 2006.
  11. Календарь юного физика 2007—2008 / авт.-сост.: Е. Н. Володько, А. Э. Плетнев, А. Г. Сугакевич — Минск: "Белорус. ассоц. «Конкурс», 2007. -128 с.: ил.
  12. Запрудский, Н. И. Портфолио ученика по физике. — Минск: Белорус. ассоц. «Конкурс», 2008. — 112 с.
  13. Календарь юного физика 2009—2010 / сост. Е. Н. Володько, Т. Н. Граборенко, А. Э. Плетнев, А. Г. Сугакевич — Минск: Белорус. ассоц. «Конкурс», 2009. — 128 с.: ил.
  14. Календарь юного физика 2010—2011 / сост. Е. Н. Володько, Т. Н. Граборенко, А. Э. Плетнев, А. Г. Сугакевич — Минск: Белорус. ассоц. «Конкурс», 2010. — 96 с.: ил.
  15. Игра-конкурс по физике «Зубрёнок»: задания 2004—2008 годов / сост. А. Н. Годлевская, Г. Н. Нехай. — Минск: Белорус. ассоц. «Конкурс», 2011. — 112 с.: ил.

Спасылкі правіць