Зялёны палац
Зялёны палац (ᠨᠣᠭᠣᠭᠠᠨ ᠣᠷᠳᠣᠨ Nogoon Ordon) — імператарская зімовая рэзідэнцыя Богда-хана, кіраўніка Манголіі, размешчаная ва Улан-Батары[1]. З-за свайго размяшчэння яго яшчэ называлі «Зялёным храмам Ракі».
Славутасць | |
Зялёны палац | |
---|---|
47°53′51″ пн. ш. 106°54′25″ у. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Унутры комплексу знаходзіцца палац-музей Богда-хана, размешчаны ў будынку Зімовага палаца. Акрамя таго, што гэта найстарэйшы музей, ён таксама лічыцца музеем з самай вялікай калекцыяй у Манголіі. Палац з’яўляецца адзіным, што застаўся ад першапачатковых чатырох рэзідэнцый[2] Богда-хана.
Гісторыя правіць
У старым горадзе Іх-Хуры, калі ён стаў пастаяннай сталіцай, было мноства палацаў і шляхецкіх рэзідэнцый у раёне пад назвай Öndgiin sürgiin nutag. Богда-хан меў чатыры галоўныя імперскія рэзідэнцыі, якія размяшчаліся паміж рэкамі Сярэдняя (Дунд гол) і Туул. Галоўнай рэзідэнцыяй быў {{нп3|Жоўты палац|||Yellow Palace}} (ᠰᠢᠷᠠ ᠣᠷᠳᠣᠨ Shar ordon) у цэнтры. Летні палац называўся Erdmiin dalai buyan chuulgan süm або Bogd khaanii serüün ord. Іншымі палацамі былі Белы палац (Tsagaan süm, або Gьngaa dejidlin) і палац Пандэлін (таксама званы Naro Kha Chod süm), які размяшчаўся на левым беразе ракі Туул. Некаторыя з палацаў таксама выкарыстоўваліся ў рэлігійных мэтах[3].
Пабудаваны паміж 1893 і 1903 гадамі комплекс складаўся з галоўнай брамы на поўдні і агароджанага двара, цэнтральнага двара з галоўнай залай для аўдыенцый і храмам і двух бакавых двароў на ўсходзе і захадзе. Праз дарогу на поўнач ляжаў яшчэ адзін комплекс. Апошнім дададзеным збудаваннем быў Зімовы палац ва ўсходнім двары, двухпавярховы белы будынак як сучасная рэзідэнцыя Богда-хана. Ён быў пабудаваны ў 1905 годзе, і цяпер у ім знаходзіцца музей з прадметамі, звязанымі з імператарскім мангольскім дваром.
Вялікі манументальны роспіс яго выкананы Балдугійнам Шаравам і захоўваецца ў Музеі імя Дзанабадзара .
Зялёны палац — адна з нямногіх гістарычных славутасцяў Манголіі, якая не была цалкам знішчана Саветамі або камуністычнымі войскамі[4]. Аднак большасць пабудоў усходняга і заходняга двара былі страчаны, захаваўся толькі цэнтральны двор.
Палацавы комплекс складаецца з Зімовага палаца, Брамы міру і Шчасця, Астуджальнага павільёна, а таксама шасці храмаў, кожны з якіх змяшчае будыйскія творы мастацтва, святое пісанне і танкі[5], такія як храм Найдан і храм Макранц. Усяго палацавы комплекс налічвае 20 збудаванняў. Музей налічвае каля 8600 экспанатаў і штогод прымае больш за 40 тысяч наведвальнікаў. На выставе прадстаўлены многія рэчы Богда-хана, такія як яго трон і ложак, яго калекцыя твораў мастацтва і пудзілаў жывёл, яго багата ўпрыгожаную цырыманіяльную юрту, пару цырыманіяльных ботаў, падораных хану рускім царом Мікалаем II, а таксама аздобленыя каштоўнасцямі рэгаліі, якія насіў свойскі слон Богда-хана[6][7]. У цяперашні час ён знаходзіцца пад кіраваннем Міністэрства адукацыі, культуры, навукі і спорту Манголіі.
Галерэя правіць
-
Галоўны хол
-
Другая зала і храм
-
Бакавы хол
-
Павільён
-
Каменны леў-ахоўнік
-
Фрагмент выявы ў зале
-
Зімовы палац
-
Трон Богда-хана і каралевы
-
Каралеўская карэта і жоўты дзяржаўны парасон
Зноскі
- ↑ Old Temples .
- ↑ Majer. Monasteries and Temples of Bogdiin Khьree, Ikh Khьree or Urga, the Old Capital City of Mongolia in the First Part of the Twentieth Century(недаступная спасылка) 36. Budapest: Documentation of Mongolian Monasteries. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2009. Праверана 30 January 2009.
- ↑ Majer. Monasteries and Temples of Bogdiin Khьree, Ikh Khьree or Urga, the Old Capital City of Mongolia in the First Part of the Twentieth Century(недаступная спасылка). Budapest: Documentation of Mongolian Monasteries. Архівавана з першакрыніцы 27 February 2009. Праверана 30 January 2009.
- ↑ Bogd Khan Palace Museum; Ulan Bator attractions .
- ↑ Must see attractions in Ulaanbaatar, [object Object] .
- ↑ Museums to Highlight(недаступная спасылка). artscouncil.mn. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2008. Праверана 18 January 2023.
- ↑ Kohn, Michael Lonely Planet Mongolia 4th edition, 2005 ISBN 1-74059-359-6, p. 63
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зялёны палац
- https://www.britannica.com/place/Green-Palace
- https://www.gigaplaces.com/en/article-green-palace-in-ulaanbaatar/
- Артыкул пра Зімовы палац
- артыкул Архівавана 28 верасня 2007. пра Зімовы палац
- Палацавы музей Богд Хана ў Культурным інстытуце Google