Зямельнае права — галіна права, якая рэгулюе грамадскія адносіны ў галіне рэалізацыі права ўласнасці і іншых маёмасных правоў на зямлю, а таксама яе межавання, асаблівасцяў грамадзянскага абароту зямлі, абмежавання на карыстанне зямлёй як унікальным прыродным аб'ектам, а таксама дзейнасць дзяржаўных органаў па забеспячэнню рацыянальнага выкарыстання зямлі і яе аховы.

Асноўнымі крыніцамі Зямельнага права ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі, Закон "Аб праве ўласнасці на зямлю" ад 16.6.1993, "Закон аб плацяжах на зямлю" ад 18.12.1991.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2