Зінаіда Адамаўна Бондар

Зінаіда Адамаўна Бондар (1 снежня 1907, Баранавічы — 1 студзеня 1980, Масква) — савецкі вучоны-медык у галіне гепаталогіі і гастраэнтэралогіі.

Зінаіда Адамаўна Бондар
Дата нараджэння 1 снежня 1907(1907-12-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 1980(1980-01-21) (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта, вучоная, урач
Навуковая сфера гепаталогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
заслужаны дзеяч навукі РСФСР

Доктар медыцынскіх навук (1952), прафесар (1957), член-карэспандэнт АМН СССР (1969). Ганаровы дзеяч навукі РСФСР (1969).

Біяграфія правіць

Нарадзілася 1 снежня 1907 года ў Баранавічах.

У 1930 годзе скончыла Маскоўскі інстытут фізічнай культуры, у 1938 годзе — Першы Маскоўскі медыцынскі інстытут. У 1938—1941 гадах навучалася ў аспірантуры, абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Пра рэгуляцыю кіслотнасці страўнікавага соку».[1]

У 1941—1945 гады падчас вайны працавала ў тэрапеўтычным аддзяленні палявога шпіталя і эвакуацыйнага шпіталя 2-га Беларускага фронту. Скончыла службу ў званні маёра медыцынскай службы.[2]

Пасля вайны працавала ў Першым Маскоўскім медыцынскім інстытуце. У 1952 годзе З. А. Бондар абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Механічная жаўтуха».

Аўтар 173 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, прысвечаных клініцы, патагенезу, дыягностыцы і лячэнню хранічных дыфузных захворванняў пячонкі — механічных жаўтух, цырозаў і хранічных гепатытаў.

З. А. Бондар спрыяла ўкараненню ў клінічную гепаталогію сучасных метадаў даследавання: радыеізатопнага, марфалагічнага прыжыццёвага вызначэння ізаферментаў.[3]

З. А. Бондар з’яўлялася намеснікам старшыні Усесаюзнага таварыства тэрапеўтаў, членам Камітэта Міжнароднага таварыства ўнутранай медыцыны.

Памерла ў 1980 годзе. Урна з прахам пахавана ў калумбарыі Ваганькаўскіх могілак у Маскве.

Навуковыя творы правіць

  • Бондарь, З. А. Механическая желтуха. — М., 1956. — 224 с.
  • Бондарь, З. А. Желтухи. — М., 1965. — 352 с.
  • Бондарь, З. А., Сыркин, А. Л. Клинические задачи по терапии: учебное пособие. — М, 1976. — 152 с.
  • Бондарь, З. А. Клинические задачи по гастроэнтерологии. М., 1973. — 124 с.
  • Бондарь, З. А. Лечебное питание при заболеваниях внутренних органов. — М., 1971. — 179 с.

Зноскі правіць

  1. Александр Ногаллер: Воспоминания об учителях. Окончание — Мастерская (руск.) (18 кастрычніка 2014). Праверана 3 красавіка 2024.
  2. К Международному женскому дню 8 МАРТА (руск.). www.sechenov.ru. Праверана 3 красавіка 2024.
  3. БОНДАРЬ Зинаида Адамовна — Большая Медицинская Энциклопедия. xn--90aw5c.xn--c1avg. Праверана 3 красавіка 2024.

Літаратура правіць

  • Маколкин Э. Я. Бондарь Зинаида Адамовна // Большая медицинская энциклопедия : [в 30 т. ] (руск.) / гл. ред. акад. Б. В. Петровский; [Акад. мед. наук СССР]. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1976. — Т. Т. 3: Беклемишев — Валидол. — 584 с.