Кавалічы (Старадарожскі раён)
Ка́валічы[1] (трансліт.: Kavaličy, руск.: Каваличи) — аграгарадок у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Новадарожскага сельсавета. Знаходзяцца за 15 км на паўночны ўсход ад Старых Дарог, за 163 км ад Мінска, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Фалічы на лініі Баранавічы - Асіповічы. Насельніцтва—119 чалавек (2013). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па аўтадарозе Івацэвічы - мяжа Расіі.
Аграгарадок
Кавалічы
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВядомы з пачатку як засценак Новадарожскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні[2]. У лютым-снежні 1918 года акупавана войскамі кайзераўскай Германіі, са жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г. - войскамі Польшчы. З 1919 г. у БССР. З 20.8.1924 г. у Новадарожскім с\с Старадарожскага р-на Слуцкай, з 9.6.1927 г. -- Бабруйская акругі (да 26.7.1930). У 1929 годзе арганізаваны калгас "Чырвоны пуцілавец". З 20.2.1938 г. у Мінскай вобласці.
З 27 чэрвеня 1941 г. да 28 чэрвеня 1944 г. вёска акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, 6 вяскоўцаў загінула на фронце. У час вайны калгас разрабаваны, страты склалі 4 226 369 рублёў.
Калгас абноўлены ў верасні 1944 г., самастойна існаваў да 1950 года. З 20.9.1944 года вёска ў Бабруйскай, з 8.1.1954—у Мінскай абласці. З 25.12.1962 года ў Слуцкім, з 30.7.1966 г. у Старадарожскім раёне. У 1987 годзе цэнтр калгаса "Герой працы".
У 2013 годзе цэнтр ТАА "Аграфірма "Фалічы"", механічны двор з майстэрняй, жывёлагадоўчыя фермы, бібліятэка-клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, лазня.
Планіровачна вёска складаецца з 2 паралельных вуліц, галоўная, з якіх з'яўляецца працягам пад'язной дарогі. Гаспадарчая зона знаходзіцца на захадзе і паўднёвым захадзе паселішча.
Дзве брацкія магілы савецкіх воінаў, загінулых у Вялікую Айчынную вайну.
Насельніцтва
правіць- пач. ХХ ст. -- 25 двароў, 153 жыхары[2]
- 1917 год—46 двароў, 220 жыхароў
- 2013 год—51 гаспадарка, 119 жыхароў.
- 1926 год—57 двароў, 205 жыхароў
- 1956 год—157 жыхароў.
- 1987 год—71 гаспадарка, 193 жыхары
- 1997 год—74 гаспадаркі, 174 жыхары.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б Гарады і вёскі Беларусі. Т.?. -- С.?;
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кавалічы (Старадарожскі раён)