Кадыраўцы (руск.: Кадыровцы; літаральна паслядоўнікі Кадырава) — тэрмін, які выкарыстоўваецца насельніцтвам Чачні для ідэнтыфікацыі членаў ваенізаваных фармаванняў, якія падтрымлівалі былога прэзідэнта Чачні Ахмата Кадырава і бягучага прэзідэнта Рамзана Кадырава. Тэрмін з’явіўся ў 1999 годзе падчас Другой чачэнскай вайны, калі частка баевікоў пад кіраўніцтвам муфція Чачні Ахмата Кадырава, які ваяваў супраць РФ у 19941996 гадах, перайшла на бок федэральнай улады[1].

Пасля заканчэння чачэнскага канфлікту кадыраўцы падазраваліся ў пераследах гомасексуалаў у Чачні[2] і ўдзеле ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны на баку сіл сепаратыстаў у складзе батальёна, які належыць 291-му мотастралковаму палку 42-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі Сухапутных войск Расійскай Федэраціі[3].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. «Кадыраўцы» — хто яны?. Наша Ніва (5 снежня 2014). Праверана 18 красавіка 2209.
  2. У Чачні працягваецца паляванне на гомасексуалаў (27 жніўня 2017). Праверана 18 красавіка 2020.
  3. За «Наваросію» ваююць чачэнскія салдаты. Наша Ніва (26 мая 2014). Праверана 18 красавіка 2020.