Казанская плошча
Казанская плошча — плошча ў Санкт-Пецярбургу. Размешчана паміж Казанскай вуліцай (заходняя мяжа плошчы) і набярэжнай канала Грыбаедава (усходняя мяжа). З поўначы абмежавана Неўскім праспектам, з поўдня — безназоўным праездам ззаду Казанскага сабора, які яднае Казанскую вуліцу з набярэжнай канала Грыбаедава. Першапачаткова — Раждзественская плошча. Назва дадзена 20 жніўня 1739 года ад царквы Раства Багародзіцы (не захавалася). З 1820 па 1868 год — плошча перад Казанскім саборам або плошча Казанскага сабора. З 1829 года — сучасная назва. Дадзена ад Казанскага сабора (дом № 2). З 6 кастрычніка 1923 года па 13 студзеня 1944 года — плошча Пляханава, у гонар Г. В. Пляханава.
Літаратура
правіць- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1