Станюшкаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Івянецкім раёне Маладзечанскай вобласці БССР
(Пасля перасылкі з Казарэзскі сельсавет)

Станю́шкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івянецкага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Станюшкі.

Станюшкаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Івянецкі раён
Уключаў 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Станюшкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 27 сакавіка 1959

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Казарэзскі сельсавет у складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Казарэзы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Станюшкаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Станюшкі[1]. 24 студзеня 1958 года ў склад сельсавета з Старынкаўскага сельсавета перададзены вёскі Гілікі, Міхалова і Янаўшчына[2]. 27 сакавіка 1959 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Зарачанскага (13 населеных пунктаў: Абрамаўшчына, Бакунова, Гілікі, Казарэзы, Міхалова, Навікоўшчына, Пакуці, Пліскоўшчына, Пятрова, Станюшкі, Ткачы, Хамічы, Янаўшчына) і Падневіцкага (12 населеных пунктаў: Антонава, Асінаўка, Баброўнікі, Беланоўшчына, Галабурды, Зуі, Макасічы, Ойцінава, Ратынцы, Суднікі, Шэлеўшчына, Юзафіна) сельсаветаў[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 25 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.
  3. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.