Кайванскі вазапісец

Кайванскі вазапісец (англ.: Caivano Painter, ням.: Caivano-Maler) — ананімны грэчаскі вазапісец, працаваў у Капуя ў 4 стагоддзі да н.э. у чырвонафігурнай тэхніцы  (руск.). Вядомы сваёй майстэрняй кампанскага вазапісу.

Кайванскі вазапісец
Род дзейнасці вазапісец чырвонафігурнага стылю
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Амфара «Сямёра супраць Фіваў  (руск.)», па лесвіцы падымаецца Капаней  (руск.). Кайванскі вазапісец

Як і ў большасці старажытнагрэчаскіх вазапісцаў, яго сапраўднае імя невядома. Ён названы ў гонар горада Кайвана, дзе знойдзена большасць яго работ. Асноўнымі тэмамі майстра былі незвычайныя міфалагічныя і тэатральныя тэмы. Воіны звычайна носяць асканскія даспехі (оскі — адно з самніцкіх плямёнаў), а жанчыны часцей за ўсё адлюстроўваюцца ў сукенках у палоску. Кайванскі вазапісец выкарыстоўваў дадаткова белы, жоўты і фіялетава-чырвоны колеры. Уплыў Кайванскага вазапісца адбіўся на тэхніцы вазапісу Пестума і гарадоў Паўднёвай Італіі. Некаторыя даследчыкі нават лічаць, што Кайванский вазапісец мог працаваць у Пестуме.

Спасылкі правіць