Како Шанэль (фр.: Coco Chanel, сапраўднае імя Габрыэль Бонэр Шанэль, фр.: Gabrielle Bonheur Chanel; 19 жніўня 188310 студзеня 1971) — вядучы французскі мадэльер, чые мадэрнізм, натхнёнасць мужчынскаю модаю і прытрымліванне дарагой простасці ў стваранай вопратцы зрабілі яе, магчыма, самаю важнуаю фігурай у гісторыі моды XX стагоддзя. Шанэль прынесла ў жаночую моду прыталены жакет і маленькую чорную сукенку. Уплыў Како на высокую моду быў настолькі моцны, што яе — адзіную ў гісторыі моды — часопіс «Тайм» унёс у спіс сотні самых уплывовых людзей XX стагоддзя.

Како Шанэль
фр.: Coco Chanel
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Габрыэль Банёр Шанэль (фр.: Gabrielle Bonheur Chanel)
Дата нараджэння 19 жніўня 1883(1883-08-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 студзеня 1971(1971-01-10)[1][2][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Бацька Albert Chanel[d][4]
Маці Jeanne Devolle[d]
Род дзейнасці мадэльер, тэкстыльны дызайнер, выканаўчы дырэктар, modiste, гранд-куцюр’е, дызайнер касцюмаў
Месца працы
Узнагароды
Сайт chanel.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Самюры ў 1883 годзе, хоць сцвярджала, што з’явілася на свет у 1893 годзе ў Аверні. Маці памерла, калі Габрыэль было дванаццаць гадоў, пазней яе з чатырма роднымі братамі і сёстрамі пакінуў бацька; дзеці былі тады на апецы сваякоў і правялі некаторы час у прытулку. У 18 гадоў Габрыэль ўладкавалася прадаўцом у краму адзення, а ў вольны час спявала ў кабарэ. Любімымі песнямі дзяўчыны былі «Ko Ko Ri Ko» і «Qui qua vu Coco», за што ёй і далі мянушку — Како. Габрыэль не атрымала поспеху ў якасці спявачкі, аднак падчас аднаго з яе выступленняў афіцэр Эцьен Бальзан (Etienne Balsan) быў зачараваны ёю. Яна пераехала жыць да яго ў Парыж, але неўзабаве сышла да англійскага прамыслоўца Артура Капеля (Arthur Capel). Пасля стасункаў з шчодрым багатымі мужчынамі яна была ў стане адкрыць краму ў Парыжы ў 1910, прадаючы дамскія капелюшыкі, і на працягу года дом моды перамясціўся на вуліцу Камбон (Cambon), дзе і знаходзіцца па гэты дзень, як раз насупраць гатэлю «Рыц».

Зноскі

  1. а б Coco Chanel
  2. а б Coco Chanel // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Chanel, the Couturier, Dead in Paris
  4. Pas L. v. Genealogics — 2003.