Калачэнне (тэкстыль)

Калачэнне — таўчэнне ільняной або баваўнянай тканіны для атрымання роўнай бліскучай паверхні.

Калацільная фабрыка ў Велбруку ў графстве Тайран, Паўночная Ірландыя

Працэс правіць

Калачэнне было метадам апрэтуры тэкстылю для атрымання эстэтычнага аздаблення, г. зн. бляску на баваўняных або ільняных тканінах, чаго дабіваліся ўздзеяннем малаткоў. Малаткі хутка апускаліся і падымаліся на тканіны, ад чаго тыя набывалі бліскучы і ўпітвальны эфект, што было ідэальным для ільняных кухонных рушнікоў[1].

Гісторыя правіць

У Ірландыі калачэнне было ўпершыню прадстаўлена Гамільтанам Максвелам у 1725 годзе[2]. Калачэнне з’яўляецца часткай аздаблення ільнянога палатна. Удар малатком уцягвае пляценне і надае тканіне гладкасць на дотык. Працэс быў паступова адменены, выціснуты каляндраваннем  (англ.). Абодва гэтыя працэсы яднае сцісканне; аднак пры каляндраванні аздабленне не застаецца на ўвесь тэрмін службы тканіны. Гэта адрознівае яго ад калачэння.

Калацільныя млыны правіць

Кампанія «William Clark and Sons», якая базуецца ў Аперлендсе ў Паўночнай Ірландыі, з’яўляецца апошняй камерцыйнай фабрыкай па вытворчасці калацільных млыноў у свеце. Яна працуе на адным месцы з 1736 года[3].

Зноскі

  1. Joseph, Marjory L. (1992). Joseph's introductory textile science. Internet Archive. Fort Worth : Harcourt Brace Jovanovich College Publishers. p. 340. ISBN 978-0-03-050723-6.
  2. Robert Whan, The Presbyterians of Ulster, 1680—1730, (Woodbridge, The Boydell Press, 2013), 80.
  3. William Clark finishes for cotton and linen material (англ.). William Clark.