Калона Аркадзія — рымская трыўмфальная калона.

Славутасць
Калона Аркадзія
41°00′28″ пн. ш. 28°56′35″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 408
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будаўніцтва гэтай калоны было пачата ў 401 годзе на форуме Аркадзія  (англ.) у Канстанцінопалі. Яна павінна была адзначыць трыўмф Аркадзія над паўсталымі готамі палкаводца Гайны, якіх перамаглі ў 400 годзе. Імператар памёр у 408 годзе, але мастацкае афармленне калоны было завершана толькі ў 421 годзе пры яго пераемніку Феадосіі II. Калона Аркадзія была пабудавана па матывах такіх трыўмфальных рымскіх калон, як калона Траяна, калона Марка Аўрэлія. Прыблізна ў XVI ці XVIII стагоддзі калона, саслабленая землетрасеннямі была дэмантавана па ўказе турэцкага ўрада. Застаўся толькі масіўны пастамент, выраблены з граніту.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.

Літаратура правіць

  • Brian Croke, 'Count Marcellinus and his Chronicle', 2001
  • Robert Grigg, «S’ymphōnian Aeidō tēs Basileias': An Image of Imperial Harmony on the Base of the Column of Arcadius» The Art Bulletin 59.4 (December 1977), pp. 469—482.
  • Wolfgang Müller-Wiener, Bildlexikon zur Topographie Istanbuls, Deutsches Archäologisches Institut, Tübingen, 1977 (ISBN 3-8030-1022-5), 250—253.