Калона Траяна — калона на форуме Траяна ў Рыме, створаная архітэктарам Апаладорам Дамаскім у 113 годзе н. э. у гонар перамог Траяна над дакамі.

Славутасць
Калона Траяна
Columna Traiana
Калона Траяна
Калона Траяна
41°53′45″ пн. ш. 12°29′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Горад Рым
Скульптар невядома[1]
Архітэктар Апаладор Дамаскі
Дата заснавання 113[1]
Дата пабудовы 113 год
Матэрыял мармур
Сайт stoa.org/trajan/
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канструкцыя

правіць

Выканана з 20 блокаў карарскага мармуру, мае вышыню 38 м (разам з пастаментам) і дыяметр 4 м. Унутры калона полая: у ёй знаходзіцца вітая лесвіца са 185 прыступкамі, якая вядзе да пляцоўкі на капітэлі. Важыць манумент каля 40 тон. Ствол калоны 23 разы спіраллю агінае стужка даўжынёй 190 м з рэльефамі, якія адлюстроўваюць эпізоды вайны Рыма і Дакіі. Першапачаткова была ўвянчана арлом, пазней статуяй Траяна. У 1588 замест яе Сікст V устанавіў статую апостала Пятра, якая і знаходзіцца на калоне дагэтуль.

У п’едэстале калоны размешчана дзверы, якая вядзе ў залу, дзе змяшчаліся залатыя ўрны з прахам Траяна і яго жонкі Пампеі Плаціны.

Рэльеф

правіць

Рэльеф апавядае пра дзве войны Траяна з даками (101102 і 105106 гадоў). Секцыі, прысвечаныя войнам, падзелены выявай фігуры крылатай Перамогі, якая піша на шчыце, акружаным трафеямі, імя пераможца. Адлюстроўваюцца галоўным чынам дзеянні рымскай арміі: перамяшчэнне, пабудова ўмацаванняў, пераправы праз рэкі, бітвы. Усяго на калоне каля 2 500 чалавечых фігур. Траян з’яўляецца на ёй 59 раз. Апроч Перамогі ў рэльефе прысутнічаюць і іншыя алегарычныя фігуры: Дунай у вобразе велічнага старца, Ноч — жанчына з закрытым покрывам тварам, і інш.

Асобныя фігуры перададзены вельмі рэалістычна, так што рэльеф калоны служыць каштоўнай крыніцай для вывучэння зброі, даспехаў, касцюмаў — як рымлян, так і дакаў таго часу. Перспектывай жа скульптары свядома ахвяравалі для дасягнення большай інфарматыўнасці. Дэталі пейзажу, крапасныя сцены гэтыя па-за маштабам. Блізкія і далёкія чалавечыя фігуры маюць аднолькавую выразнасць і памеры і размешчаны адна над іншай.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць