Калымская нізіна

Калымская нізіна (руск.: Колымская низменность) — нізінная раўніна, размешчаная на паўночным усходзе Якуціі ў басейне рэк Алазея, Вялікая Чукоч’я і левабярэжжа ніжняга цячэння Калымы. Разам з Яна-Індыгірскай нізінай, якая ляжыць на захад, утварае шырокую Усходне-Сібірскую нізіну.

У нізіне размешчана возера Павылон. З поўначы абмежавана Усходне-Сібірскім морам, з поўдня гарамі Чэрскага, распасціраючыся на 750 км. З захаду і ўсходу абмежавана Алазейскім і Юкагірскім пласкагор’ем. Сярэдняя вышыня нізіны 50-100 метраў над узроўнем мора. Сустракаюцца рэдкія масівы сопак у 200—300 метраў вышынёй. У асноўным рэльеф мерзлотна-тэрмакарставых формаў. Мноства азёр і балот. Найбуйнейшыя азёры — Іліргыткін і Магатоева.