Усходне-Сібірскае мора

Усходне-Сібірскае мора (якуцк.: Илин Сибиирдээҕи байҕал) — ускраіннае мора Паўночнага Ледавітага акіяна, размешчана паміж Новасібірскімі астравамі і востравам Урангеля. Плошча паверхні 944 600 км². Мае Калымскі заліў.

Усходне-Сібірскае мора
Плошча 944 600 км²
Аб'ём 60 700 км³
Найбольшая глыбіня 358 м
Сярэдняя глыбіня 66 м

Назва прысвоена па прапанове Ю. М. Шакальскага Рускім геаграфічным таварыствам, зацверджана пастановай ЦВК СССР 27 чэрвеня 1935 года.

Геаграфія правіць

Пралівамі мора злучаецца з Чукоцкім морам і морам Лапцевых. Берагі мора ў заходняй і цэнтральнай частцы вельмі пакатыя, да ўзбярэжжа прымыкае Яна-Індыгірская і Ніжне-Калымскай нізіны. Тэрма-абразійныя ўчасткі там чаргуюцца з акумулятыўнымі, якія знаходзяцца паблізу вусцяў рэк. Першыя слаба парэзаныя, абрывістыя, апоўзневы выступ вышынёй да 10 м (на востраве Новая Сібір да 30 м) які складаецца з шматгадовамерзлых парод, абмываецца плыткім морам. Месцамі да яго прымыкаюць шырокія палосы пясчана-глейкай асушкі. На акумулятыўных участках ўзбярэжжа месцамі моцна парэзана пясчанымі косамі і астраўкамі. Ва ўсходняй частцы ўзбярэжжа, на ўсход ад вусця Калымы, да берага выходзяць адгор'і Чукоцкай нагор’я, месцамі сустракаюцца скалістыя абрывы. Скалістыя абрывы да 400 м вышынёй ёсць на заходнім узбярэжжы вострава Урангеля.

Ва Усходне-Сібірскае мора ўпадаюць рэкі Алазея, Індыгірка, Калыма, Раучуа, Сундрун і інш.

Спасылкі правіць