Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР

(Пасля перасылкі з ЦВК СССР)

Цэнтра́льны выкана́ўчы камітэ́т СССР (ЦВК СССР) — вышэйшы орган дзяржаўнай улады СССР у 1922—1938 гадах, які выбіраўся Усесаюзнымі з’ездамі Саветаў і перыядычна (а на практыцы — эпізадычна) збіраўся на сесіі ў прамежках паміж Усесаюзнымі з’ездамі Саветаў.

Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР
скарочана — ЦВК СССР
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна  СССР
Юрысдыкцыя СССР
Дата стварэння 1922
Дата скасавання 1938
Заменена на Вярхоўны Савет СССР
Штаб-кватэра СССР, Масква, Крэмль
Падведамныя органы СНК СССР
Вярхоўны суд СССР

ЦВК СССР выбіраў Прэзідыум, які з’яўляўся вышэйшым органам улады СССР у перыяды паміж сесіямі, а таксама чатырох старшыняў ЦВК па ліку саюзных рэспублік. Чарговыя сесіі ЦВК СССР павінны былі склікацца тры разы ў год, а надзвычайныя — па пастанове Прэзідыума ЦВК СССР, па патрабаванні СНК СССР або ЦВК саюзнай рэспублікі. На практыцы за перыяд з 1922 па 1937 гады ўсяго адбылося 8 з’ездаў Саветаў і 24 сесіі ЦВК працягласцю ад 1 да 12 дней. Большасць сесій ЦВК СССР праходзілі ў Маскве, па адной — у Ленінградзе і Тыфлісе[1]. Функцыянаваў да 1938 года.

ЦВК СССР фармаваў Савет народных камісараў СССР, Вярхоўны суд СССР. Быў падсправаздачны Усесаюзнаму з’езду Саветаў.

Структура ЦВК

правіць

Да 1924 года ЦВК СССР — аднапалатны орган, заснаваны на падставе арт. 6 Дагавора аб утварэнні СССР[2]. Складаўся з 371 прадстаўніка саюзных рэспублік, якія выбіраліся прапарцыйна іх насельніцтву. Прэзідыум ЦВК абіраўся ў складзе 19 членаў.

Па Канстытуцыі СССР 1924 года[3] складаўся з дзвюх палат: Саюзнага Савета і Савета нацыянальнасцей. Прэзідыум ЦВК абіраўся ў колькасці 21 чалавека (у яго ўваходзілі Прэзідыумы Саюзнага Савета і Савета нацыянальнасцей у поўным складзе).

З’езды Саветаў

правіць
  • I Усесаюзны з’езд Саветаў (30 снежня 1922 года)
  • II Усесаюзны з’езд Саветаў (26 студзеня — 2 лютага 1924 года)
  • III З’езд Саветаў (13—20 мая 1925 года)
  • IV З’езд Саветаў (18—26 красавіка 1927 года)
  • V З’езд Саветаў (20—28 траўня 1929 года)
  • VI З’езд Саветаў (8—17 сакавіка 1931 года)
  • VII З’езд Саветаў (28 студзеня — 6 лютага 1935 года)
  • Надзвычайны VIII З’езд Саветаў (25 лістапада — 5 снежня 1936 года)

Старшыні ЦВК СССР

правіць

ЦВК Савецкіх рэспублік

правіць
  • ЦВК Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Абхазіі (1921—1931)
  • ЦВК Азербайджанскай ССР (1921—1938)
  • ЦВК Армянскай ССР (1921—1938)
  • ЦВК Беларускай ССР (1921—1938)
  • ЦВК Бухарскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі (1920—1924)
  • Усегрузінскі цэнтральны выканаўчы камітэт (Грузінская ССР) (1921—1938)
  • ЦВК ЗСФСР (1922—1937)
  • ЦВК Казахскай ССР (1937—1938)
  • ЦВК Кіргізскай ССР (1937—1938)
  • Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт (УЦВК) (РСФСР) (1917—1938)
  • ЦВК Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі (1919—1920)
  • ЦВК Таджыкскай ССР (1930—1938)
  • ЦВК Туркестанскай ССР (1918—1924)
  • ЦВК Туркменскай ССР (1925—1938)
  • ЦВК Узбекскай ССР (1925—1938)
  • Усеўкраінскі цэнтральны выканаўчы камітэт (УУЦВК) (Украінская ССР) (1919—1938)
  • ЦВК Харэзмскай ССР (1920—1924)

Падведамныя ўстановы

правіць
Камітэты
  • Часовы камітэт па загадванню навуковай і вучэбнай часткай устаноў ЦВК СССР (Вучоны камітэт) (1925 — люты 1926)
  • Камітэт па загадванню навуковай, вучэбнай і літаратурна-выдавецкай часткай устаноў ЦВК СССР (Вучоны камітэт) (люты 1926 — снежань 1926)
  • Камітэт па загадванню навуковымі і навучальнымі ўстановамі ЦВК СССР (Вучоны камітэт) (снежань 1926 — 1937)

Афіцыйныя выданні

правіць
  • Весткі ЦВК СССР і УЦВК Саветаў рабочых, сялянскіх, чырвонармейскіх і казачых дэпутатаў (1923—1938)
  • Веснік ЦВК, СНК і СТА СССР (1923—1924)

Зноскі