Каліке (спадарожнік)
Каліке (ад стар.-грэч.: Καλύκη) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XXIII.
Адкрыццё Правіць
Быў знойдзены 23 лістапада 2000 года групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2000 J 2. У кастрычніку 2002 спадарожнік назвалі Каліке (імя адной з каханых Зеўса).
Арбіта Правіць
Каліке здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 23.583.000 км за 743 дні. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,245. Нахіл рэтраграднай арбіты 165,2 °. Належыць да групы Кармэ.
Фізічныя характарыстыкі Правіць
Дыяметр Каліке складае каля 5 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³, бо спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +21,8 m.