Калінінск
Калінінск (руск.: Калининск) — горад (з 1962) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Калінінскага раёна Саратаўскай вобласці. Насельніцтва 18,9 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1680 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны на заходняй ускраіне Прыволжскага ўзвышша, на рацэ Баланда (прыток Мядзведзіцы), за 121 км на захад ад Саратава. Чыгуначная станцыя Прыволжскай чыгункі (канцавая на лініі ад станцыі Аткарск), вузел аўтамабільных дарог.
Заводы: гумовых вырабаў, аўтарамонтны, асфальтабетонны, цагляны; прадпрыемствы харчовай прамысловасці: малочна-кансервавы камбінат, птушкакамбінат, бровар.