Каменналогскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
Каменнало́гскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Каменны Лог.
Каменналогскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ашмянскі раён |
Уключае | 42 (31 вёска і 11 хутароў)[1] |
Адміністрацыйны цэнтр | Каменны Лог |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 689 |
Часавы пояс | UTC+3 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Ашмянскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Цудзенішкаўскага і Янканцаўскага сельсаветаў[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 22 лістапада 2012 года скасаваны хутары Вільянова, Выгада і Дзітраўшчына[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (45 населеных пунктаў) — 919 чалавек[4], з іх 84,2 % — беларусы, 11,9 % — палякі, 2,3 % — рускія, 0,6 % — літоўцы[5]; паводле перапісу 2019 года (42 населеныя пункты) — 689 чалавек[6].
Зноскі
- ↑ Каменнологский сельсовет
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Ошмянского районного Совета депутатов от 22 ноября 2012 г. № 120 Об упразднении сельских населенных пунктов Ошмянского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.