Камерына (італ.: Camerino) — старадаўні ўніверсітэцкі горад у італьянскім рэгіёне Марке, у правінцыі Мачэрата, на мяжы з Умбрыяй. Вядомы з IV стагоддзя да н.э. як Camerinum, цэнтр умбрыйскага племя камертыяў. Горад набыў вялікае значэнне ў раннім сярэднявеччы, калі вылучыўся са Спалецкай маркі ў якасці асобнага маркграфства, а затым і герцагства. У сярэдзіне XI стагоддзя гэтымі землямі авалодаў Баніфацый Тасканскі, дачка якога Мацільда завяшчала Камерынскую марку папам рымскім. У 1256 годзе горад быў спустошаны сіцылійскім каралём Манфрэдам, у 1336 годзе быў заснаваны існуючы і дагэтуль Камерынскі ўніверсітэт, у 1460 годзе быў дабудаваны рэнесансны палац герцагаў.
Камерына
|
Герб |
|
|
Зноскі