Каморніцкая культура

Каморніцкая культура (нарвенскі цыкл) — археалагічная культура перыяду ранняга мезаліту на тэрыторыі Польшчы і Заходняй Беларусі (IX — VII стст. да н.э.). Назва ад в. Каморніца (Польшча).

Арэал рассялення каморніцкай культуры
     Яніславіцкая культура     Каморніцкая культура     Грэнская культура     Культура Кунда     Кудлаеўская культура     Бутаўская культура

Для культуры характэрны прылады працы з пласцінкападобных адшчэпаў, пры апрацоўцы якіх выкарыстоўвалася мікралітычная тэхналогія (восі прылад звычайна не супадаюць з восямі нарыхтовак). На помніках каморніцкай культуры найчасцей выяўляюцца вастрыі, працаванныя сустрэчнай рэтушшу, і паўвастрыі з дугападобным краем (тыпу Каморніца), «тупаспіннікі» (мікраграветы) з прамым краем (тыпу Ставінога або Кудлаеўка), выгнутыя ланцэтападобныя вастрыі, сегменты і падобныя да іх прылады разнастайнай шырыні з тупым вуглом у аснове, трохвугольнікі, кароткія і акруглыя скрабкі, вуглавыя і папярочныя разцы і інш. Каморніцкая культура вылучана і даследавалася ў 19651975 гг. польскімі археолагамі Р. Шыльдам  (польск.), М. Марчакам, Г. Венцкоўскай, С. Казлоўскім  (руск.).

Асобныя вырабы і комплексы рэчаў, якія нагадваюць каморніцкія, сустракаюцца ў Панямонні, на паўднёвым усходзе Беларусі (Беласарока), у складзе Рудавостраўскай культуры Паўночнай Украіны.

Літаратура правіць

  • Ісаенка, У. Ф. Каморніцкая культура / У. Ф. Ісаенка // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў [і інш.]. — Мн.: БелЭн імя П.Броўкі, 1993. — С. 304.