Камсамольскае возера

Камсамольскае возера — штучны вадаём у паўночна-заходняй частцы Мінска, утвораны плацінай на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Плошча возера 0,42 км², даўжыня 1,5 км, шырыня да 400 м, сярэдняя глыбіня 1,9 м, максімальная - 4,5 м.

Камсамольскае возера
Камсамольскае возера да пачатку рэканструкцыі
Каардынаты: 53°55′21″ пн. ш. 27°32′21″ у. д.HGЯO
Даўжыня 1,5 км
Шырыня 0,4 км
Плошча 0,42 км²
Найбольшая глыбіня 4,5 м
Сярэдняя глыбіня 1,9 м
Камсамольскае возера (Беларусь)
Камсамольскае возера
Камсамольскае возера
Камсамольскае возера (Мінск)
Камсамольскае возера
Камсамольскае возера
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будаўніцтва было пачата ў 1940 з мэтай недапушчэння затаплення Мінска падчас вясновых паводак. Катлаван пад возера плошчай 35 га быў выкапаны ўручную. Урачыстае адкрыццё возера намячалася на нядзелю 22 чэрвеня 1941, але было сарванае з-за пачатку вайны.

У 1974 былі праведзеныя ачыстка і паглыбленне возера. У 2010 праведзеная рэканструкцыя возера і прылеглага Парку Перамогі.

Спасылкі

правіць