Kamunikat.org

(Пасля перасылкі з Камунікат.орг)

Kamunikat.org (Камунікат) — беларуская інтэрнэт-бібліятэка, адна з найбуйнейшых у свеце.[1] Стваральнік рэсурса — журналіст польскага радыё Беласток Яраслаў Іванюк.

Kamunikat.org
Выява лагатыпа
URL kamunikat.org
Тып сайта Інтэрнэт-бібліятэка
Рэгістрацыя Няма
Мова(-ы) Беларуская, англійская, польская
Уладальнік Радыё Рацыя
Аўтар Яраслаў Іванюк

Узнікла як аднайменная старонка бюлетэня Беларускай рэдакцыі радыё Палонія, якая з часам пачала ператварацца ў інтэрнэт-бібліятэку.

У ліпені 2023 года рашэннем Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь доступ да сайта быў абмежаваны на тэрыторыі Беларусі.

Анлайн-бібліятэка

правіць

Складаецца з трох асноўных раздзелаў — «кнігі», «часопісы» і «артыкулы». Налічвае больш за 1000 беларускіх кніжак і часопісаў.[2]

На галоўнай старонцы рэсурса штодзённа рэгіструецца каля тысячы наведванняў.

Выдавецкая дзейнасць

правіць

Пачынаючы з 2021 года Kamunikat.org пачаў выдавецкую дзейнасць. Выйшаў шэраг папяровых выданняў Уладзіміра Някляева, Віктара Марціновіча, Ганны Янкуты, зборнік «Нерасстраляныя», 10 кніг Уладзіміра Арлова і інш.

Зноскі

Спасылкі

правіць