Камісіі абодвух народаў

Камісіі абодвух народаў — цэнтральныя калегіяльныя органы дзяржаўнай улады Рэчы Паспалітай, агульныя для Кароны і Княства — Вайсковая камісія абодвух народаў, Камісія паліцыі абодвух народаў, Скарбовая камісія абодвух народаў.

Створаны Чатырохгадовым соймам (1788—1792). Скасаваны ў 1792 годзе Таргавіцкай канфедэрацыяй. Гарадзенскі сойм (1793) аднавіў асобныя камісіі для Кароны і Княства.

Літаратура правіць

  • Камісія абодвух народаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 тамах / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]; Навуковыя кансультанты: Я. К. Анішчанка [і інш.]. Том 2: К — Я. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С. 25.