Кангрэгацыя (Рымская курыя)
Кангрэгацыя, ці Свяшчэнная Кангрэгацыя (лац.: Sacrum Congregatio) — установа, якая ўваходзіць у склад Рымскай курыі, якая з'яўляецца цэнтральным органам кіравання Рымска-каталіцкай Царквой і Ватыканам. Рымскія Кангрэгацыі — своеасаблівыя ватыканскія «міністэрствы», галоўныя ведамствы курыі.
Упершыню Кангрэгацыі створаны ў XVI стагоддзі, але толькі ў апостальскай канстытуцыі Immensa, выпушчанай Папам Сікстам V, яны сталі цэнтральнымі органамі кіравання Рымскай курыі. Першапачаткова іх было пятнаццаць, але паступова іх колькасць павялічалася да дваццаці. У 1908, Папа Рымскі Пій X, выпусціў апостальскую канстытуцыю Sapienti consilio, у якой скараціў колькасць кангрэгацый да дванаццаці. У 1967—1968 Папа Павел VI, скараціў іх да дзевяці. Гэта колькасць існуе і сёння.
Да 1983 Кангрэгацыі насілі назву Свяшчэнныя. Але Папа Ян Павел II, скасаваў гэту назву. На чале Кангрэгацыі стаіць прэфект, якому дапамагаюць сакратар ці віцэ-прэфект, у сане тытулярнага архібіскупа ці біскупа. Таксама ёсць пасада намесніка сакратара. У кожнай кангрэгацыі ёсць свой зацверджаны штат супрацоўнікаў. Пасада прэфекта кангрэгацыі — кардынальская, гэта значыць прэфект, які ўзначальвае Кангрэгацыю, заўсёды кардынал, за рэдкім выключэннем.
Кангрэгацыі Рымскай курыі, на сённяшні дзень:
- Кангрэгацыя дактрыны веры;
- Кангрэгацыя па справах біскупаў;
- Кангрэгацыя па справах духавенства;
- Кангрэгацыя па справах усходніх цэркваў;
- Кангрэгацыя евангелізацыі народаў;
- Кангрэгацыя каталіцкай адукацыі;
- Кангрэгацыя па кананізацыі святых;
- Кангрэгацыя набажэнства і дысцыпліны таінстваў;
- Кангрэгацыя інстытутаў духоўнага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця.
Гістарычныя ці скасаваныя кангрэгацыі
правіцьСпасылкі
правіць- Рымская курыя — кангрэгацыі;
- Рымскія кангрэгацыі — артыкул у Каталіцкай энцыклапедыі.