Кардынал-прэфект

Кардынал-прэфект (лац.: cardinalis prefectus) — назвы главы адной Кангрэгацый Рымскай курыі. Пачынаючы з XVI стагоддзя прэфекты Рымскіх Кангрэгацый заўсёды ў сане кардынала, за рэдкім выключэннем. Кардынал-прэфект заўсёды курыяльны кардынал, гэта значыць кардынал на службе ў Рымскай курыі. Таксама тытул кардынала-прэфекта носіць глава Вярхоўнага трыбунала апостальскай сігнатуры, калі ён у сане кардынала. Калі кіраўнік не з'яўляецца кардыналам, то ён завецца пра-прэфект, гэта значыць выконваючы абавязкі.

Кардынал-прэфект нясе адказнасць за ўсе справы ў рамках сваёй курыяльнай кампетэнцыі і за свае дзеянні. Кардыналу-прэфекту дапамагае ў кіраванні дыкастэрыі сакратар, заўсёды ў рангу тытулярнага архібіскупа ці біскупа.

Главы іншых інстытутаў Рымскай курыі, такіх, як Папскія саветы і Папскія камісіі і камітэты, як правіла, завуцца старшынямі, незалежна ад таго, былі яны ўзведзены у сан кардынала ці не. У кіраванні і выкананні сваіх службовых паўнамоцтваў, яны маюць тыя ж правы і абавязкі, што і кардыналы-прэфекты. Главу Апостальскай пенітэнцыярыі завуць кардынал-пенітэнцыярый.

Кардыналы-прэфекты

правіць

Па стане на 2 ліпеня 2012 года, у Рымскай курыі служаць наступныя кардыналы-прэфекты:

Цяперашні Папа Рымскі на спачынку Бенедыкт XVI да свайго абрання з'яўляўся прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння.