Кандак
Канда́к (грэч. κοντάκιον) — група кароткіх царкоўных песнапенняў, асаблівасць якіх заключаецца ў тым, што ў чынапаследаваннях у гонар таго або іншага святога ці свята такое песнапенне ўтрымлівае ў сабе тэму ўсяго чынапаследавання. Першым аўтарам кандака быў візантыйскі пісьменнік кан. 5 — пач. 6 ст. Раман Салодкапевец, якому належыць кандак у гонар багародзіцы.[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф.: Творы... С. 176.
Літаратура
правіць- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 176. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.