Канжакоўскі Камень

Канжакоўскі Камень (руск.: Конжако́вский Ка́мень) — гара ў паўднёвай частцы Паўночнага Урала, у гарадской акрузе Карпінск Свярдлоўскай вобласці (Расія). Адна з найвышэйшых вяршыняў Уральскіх гор (1569 м). Складзеная піраксенітамі, дунітамі і габра. У ніжняй частцы схілы пакрыты хваёвымі лясамі, а з вышыні 900—1000 м — горнай тундрай і каменнымі россыпамі. Названа ад імя паляўнічага-мансі Канжакова, юрта якога некалі стаяла ля гары.

Канжакоўскі Камень
руск. Конжаковский Камень, манс. Конжак
Канжакоўскі Камень з г. Вострая Косьва ў чэрвені
Канжакоўскі Камень з г. Вострая Косьва ў чэрвені
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня1 569 м
Размяшчэнне
59°37,56′ пн. ш. 59°08,5′ у. д.HGЯO
Краіна
Суб’ект РФСвярдлоўская вобласць
РаёнГарадская акруга Карпінск
Горная сістэмаПаўночны Урал 
Хрыбет ці масіўКанжакоўска-Серабранскі масіў 
Канжакоўскі Камень (Расія)
Канжакоўскі Камень
Канжакоўскі Камень
Канжакоўскі Камень (Свярдлоўская вобласць)
Канжакоўскі Камень
Канжакоўскі Камень
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы