Кано Матанобу
Кано Матанобу (28 жніўня 1476 — 5 лістапада 1559) — японскі мастак, прадстаўнік школы Кано.
Кано Матанобу | |
---|---|
яп.: 狩野 元信 | |
Дата нараджэння | 28 жніўня 1476[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лістапада 1559[1] (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Kanō Masanobu[d] |
Дзеці | Kanō Hideyori[d] і Kanō Shōei[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт і пейзаж |
Уплыў | Kanō Masanobu[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кано Матанобу быў сынам Кано Масанобу, заснавальніка школы Кано. Сваяк Тосы Міцунобу, аднаго з апошніх вялікіх прадстаўнікоў мастацкай школы Тоса, пад уплывам творчасці якога знаходзіўся і Матанобу, і ў якога ён запазычыў выкарыстанне ў жывапісе кітайскіх элементаў.
Кано Матанобу вядомы як адзін з найталенавітых майстроў школы Кано. Маляваў пейзажы і партрэты, выконваў таксама заказы па манументальнага насценнага жывапісу, ахвотна маляваў на сваіх карцінах птушак і кветкі. Аднымі з найбуйнейшых яго твораў з'яўляюцца мастацкія работы ў храмах Рэйун-ін і Дайсэн-ін у Кіёта, а таксама 3 скруткі з «Легендамі пра гару Оэ». У сваёй творчасці Кано Матанобу злучыў дасягненні кітайскай мастацкай традыцыі з вяршынямі японскага выяўленчага мастацтва. Пейзажы маляваў як шматколерныя, так і манахромныя. Кано Матанобу быў прыдворным мастаком ў такіх сёгунаў, як Асікага Ёсіякі, Асікага Ёсідзумі і Асікага Ёсіхару.
Зноскі
- ↑ а б Motonobu // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/311241/Kano-Motonobu
Літаратура
правіць- Kenkyusha's New Japanese-English Dictionary, Kenkyusha Limited, Tokyo 1991, ISBN 4-7674-2015-6.
- Mason, R.H.P. and J.G.Caiger, A History of Japan, Tokyo 1977, ISBN 02210003494615
- Art Grove Dictionary. Oxford University Press 2007—2009.