Канстанцін Іванавіч Парцянка
Канстанцін Іванавіч Парцянка (1793, Менскае ваяводства — 1841) — беларускі навуковец-медык, хірург, педагог. Доктар медыцыны (1818), прафесар Віленскага ўніверсітэта.
Канстанцін Іванавіч Парцянка | |
---|---|
польск.: Konstanty Porcyanko | |
Дата нараджэння | 1793[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1841[1][2][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | настаўнік, хірург |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВывучаў медыцыну ў Віленскім універсітэце. У 1818 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны і працаваў ардынарным прафесарам і доктарам хірургічнай клінікі ў Віленскім універсітэце.
Выкладаў курсы з дэсмургіі, агульнай тэрапіі і асноў медыцыны. З 1832 года — дырэктар хірургічнай клінікі.
Аўтар артыкулаў у галіне медыцыны.
Зноскі
Літаратура
правіць- Парцянка Канстанцін Іванавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
- І. Трацяк. Прафесары медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта (1803—1832 гг.) // Язык. Общество. Медицина: сборник материалов студенческих конференций. Материалы семинара преподавателей «Межпредметная координация в процессе преподавания РКИ в негуманитарном вузе» / редкол.: А. Мельникова (ответственный редактор) и др. — Гродно, 2008. — С. 67.