Канстанцін Антонавіч Кулінковіч
Канстанцін Антонавіч Кулінковіч (7 лістапада 1919, г. Ішым Цюменскай вобл., Расія — 8 кастрычніка 1998) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі. Доктар педагагічных навук, прафесар (1973). Заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі (1967).
Канстанцін Антонавіч Кулінковіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лістапада 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 кастрычніка 1998 (78 гадоў) |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | педагогіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1948), дзе і працаваў (у 1953—62 загадчык кафедры, з 1970 рэктар). У 1962—70 загадчык кафедры, з 1977 прафесар Беларускага педагагічнага інстытута.
Навуковыя лрацы па праблемах гісторыі педагогікі, арганізацыі і сацыяльнай ролі спорту. Адзін з аўтараў кніг «Савецкі алімпіец: сацыяльны партрэт» (1979), «Фізічная культура і спорт Беларусі» (1988).
Зноскі
Літаратура
правіць- Развитие физической культуры и спорта в БССР. Мн., 1969.
- Этнічная педагогіка беларусаў. Мн., 1993.
- Гісторыя педагогікі. Мн., 1995.
Літаратура
правіць- Кулінковіч // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.