Канстанцін Герасімавіч Цітоў

Канстанцін Герасімавіч Цітоў (21 мая 1898, Гомельская вобласць, Беларусь — 21 жніўня 1970, Ташкент) — педыятр, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Узбекскай ССР (1955), доктар медыцынскіх навук (1939), прафесар (1941). Заслужаны ўрач Узбекскай ССР (1944)[1].

Канстанцін Герасімавіч Цітоў
Дата нараджэння 21 мая (2 чэрвеня) 1898
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 1970(1970-08-21) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці педыятр, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1939)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Пасля заканчэння медыцынскага факультэта Сярэднеазіяцкага ўніверсітэта (1928) працаваў ардынатарам (1928-30), асістэнтам (1930-34), дацэнтам (1934-38) медыцынскага факультэта Сярэднеазіяцкага ўніверсітэта[1].

Загадчык дзіцячай бальніцы пры Ташкенцкім тэкстыльным камбінаце (1938-40), загадчык кафедры дзіцячай клінікі пры лячэбным факультэце Ташкенцкай медыцынскай акадэміі (1940-68), навуковы кіраўнік НДІ гематалогіі і пералівання крыві Міністэрства аховы здароўя УзССР (1968-70)[1].

Памёр і пахаваны ў Ташкенце[1].

Навуковая дзейнасць

правіць

Аўтар больш за 65 навуковых прац. Асноўным напрамкам яго навуковай дзейнасці было вывучэнне хвароб крыві і лёгкіх у дзяцей. Вялікае навукова-практычнае значэнне яго даследавання ў галіне фізіялогіі, гісталогіі і паталогіі касцёвамазгавой і ретыкулаэндатэліяльнай сістэмы ў дзяцей. Шматгадовыя даследаванні і іх вынікі абагульнены ў яго манаграфіі «Лейкозы ў дзяцей», якая не страціла сваёй значнасці і ў нашы дні[1].

Падрыхтаваў 1 доктара і 6 кандыдатаў навук[1].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнамі «Працоўнага Чырвонага Сцяга» «Знак Пашаны»[1].

Бібліяграфія

правіць
  • Стимулирующее средство лугус и его применение при различных заболеваниях. — Ташкент : изд. и тип. Объедин. изд-ва «Правда Востока» и «Кзыл Узбекистан», 1948. — 95 с. : граф. ; 22 см. — Перед загл. авт.: проф. К. Г. Титов. Библиогр.: с. 91-92 (52 назв.). — 5000 экз. — 5 р. — 48-33778
  • Лейкозы у детей. — Ташкент : Госиздат УзССР, 1954. — 148 с. : илл. ; 23 см. — Перед загл. авт.: проф. К. Г. Титов. Библиогр.: с. 142-46. — 5000 экз. — (В пер.) : 6 р. 75 к. — 54-16641

Зноскі