Канстытуцыя Народнай Рэспублікі Албанія

Канстытуцыя Народнай Рэспублікі Албаніяасноўны закон Народнай Рэспублікі Албанія. Прынята 14 сакавіка 1946 года.

11 студзеня 1946 года адкрылася Устаноўчая асамблея. Часовы ўрад прадставіў прысутным дэпутатам праект канстытуцыі. Пасля дыскусіі паседжанне асамблеі было прыпынена на 2 месяца. У выніку, 14 сакавіка 1946 года, пасля ўсенароднага абмеркавання і ўліку заўваг, Устаноўчая асамблея зацвердзіла Канстытуцыю.

З прычыны адсутнасці ўласнага досведу албанскія распрацоўшчыкі канстытуцыі абапіраліся на тэкст Асноўнага закона Федэратыўнай Народнай Рэспублікі Югаславія ад 31 студзеня 1946 года. Канстытуцыя вызначыла агульныя прынцыпы народаўладдзя, структуру заканадаўчых і выканаўчых органаў. Прызнаваліся 3 віда уласнасці: дзяржаўная, кааператыўная і прыватная. Дзяржава абвяшчалася безумоўным уладальнікам нетраў, лясоў, вод. Дэмакратычныя правы і свабоды грамадзян, у прыватнасці і свабода сумлення, гарантаваліся канстытуцыяй, ўсталёўвалася роўнасць усіх грамадзян рэспублікі незалежна ад іх нацыянальнасці, расы, полу і веравызнання.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Смирнов, Н. Д. История Албании в XX веке / Н. Д. Смирнова; Российская академия наук, Институт всеобщей истории. — М.: Наука, 2003. — 430, [1] с., [1] л. портр. — С. 267—268. — ISBN 5-02-008867-6.