Канстэбль (англ.: constable) — адміністрацыйная пасада ў англамоўных краінах (конная паліцыя па-сучаснаму; як правіла, у праваахоўных органах). У сучасных Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Новай Зеландыі і інш. канстэбль — найнізкі паліцэйскі чын. Таксама існуе ў шэрагу неангламоўных краін, напрыклад, у Эстоніі (эст.: konstaabel).

Канстэблі Глазга затрымліваюць бунтара, 1919 год

Лорд-канстэбль, як і французскі канэтабль, у сярэднія вякі заведаў у Англіі каралеўскімі стайнямі, аналагічная пасада існавала і ў Шатландыі. Зыходная для абодвух слоў лацінская форма comes stabuli пазначае начальніка стайні (стайніка).

Шырока распаўсюджаны (у ЗША) гутарковы сінонім слова паліцыянт — коп — магчыма, гістарычна паўстаў з абрэвіятуры COP — Constable On the Post — што ў перакладзе азначае «канстэбль на пасту». Паводле брытанскай версіі, слова «коп» з’явілася ад слова copper — «той, хто хапае» (ад дзеяслова cop — англ.: злавіць, затрымаць, узыходнага да латыні або фрызскіх моў=).

Гісторыя правіць

У сярэднявечнай Англіі канстэблі былі вясковымі старастамі, на якіх дзяржавай ускладаліся пэўныя абавязкі, якія перш за ўсё тычыліся падтрымання правапарадку. Канстэблі таксама абіраліся і ў гарадскіх царкоўных прыходах. Канстэбль абіраўся жыхарамі звычайна штогод напачатку студзеня, але былі мясцовасці, дзе ён абіраўся на два гады.

У адпаведнасці з Вінчэстэрскім статутам 1285 г. канстэблі павінны былі спаганяць штрафы, змагацца з бадзяжніцтвам, арганізоўваць дапамогу беднякам, рамонт дарог і т. п. Канстэбль, акрамя таго, адказваў за яўку жыхароў сваёй вёскі на вайсковыя зборы, быў абавязаны захоўваць, рамантаваць і замяняць зброю, якая выйшла з ладу, з якой жыхары вёскі абавязаны былі з’явіцца на вайсковую службу ў выпадку склікання апалчэння.

З канца XVI стагоддзя канстэблі сталі таксама зборшчыкамі падаткаў. Паколькі канстэблі за сваю працу не атрымлівалі ніякай платы, як правіла, ахвотнікаў стаць канстэблем было няшмат. Таму звычайна канстэблем абіралі таго, хто арандаваў жыллё, аплачваючы яго працай канстэбля.

Віды брытанскіх канстэбляў правіць

Пасля з’яўлення ў Вялікабрытаніі ў XIX стагоддзі прафесійнай паліцыі канстэблямі сталі назваць радавых паліцыянтаў. Пры гэтым «галоўным канстэблем» сталі зваць начальніка паліцыі графства.

Своеасаблівым у Англіі з’яўляецца інстытут «спецыяльных канстэбляў», які рэгулюецца законам 1831 г. Спецыяльныя канстэблі могуць быць прызначаны з ліку мясцовых грамадзян, па распараджэнні двух міравых суддзяў або міністра ўнутраных спраў, у выпадку бунту ці сур’ёзных беспарадкаў, для ўзмацнення звычайнага кантынгенту паліцэйскіх сіл. Так, напрыклад, калі ў 1848 г., з мэтай папярэджання беспарадкаў з прычыны руху чартыстаў былі прызначаны спецыяльныя канстэблі з розных пластоў грамадства, у іх лік уступіў і прынц Луі Напалеон, які пражываў тым часам у Лондане.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць