Санкт-Гален (кантон)
Санкт-Гален, таксама Сен-Гален (ням. Sankt Gallen, або St. Gallen, фр. Saint-Gall) — кантон Швейцарыі. Санкт-Гален размешчаны на паўночным усходзе Швейцарыі. Займае плошчу ў 2026 км ², і мае насельніцтва (на 31 снежня 2008) 471 152 (5-е месца сярод кантонаў; дадзеныя 2003 г.). На 2007, насельніцтва ўключала 97461 замежніка, ці прыблізна 20.9% агульнай колькасці насельніцтва. Сталіца - горад Санкт-Гален.
Санкт-Гален Sankt Gallen | |
Герб кантона![]() | |
Сцяг кантона![]() | |
Выканаўчы савет: | савет |
Заканадаўчы савет: | Вялікі савет |
Сталіца: | Санкт-Гален |
Дата далучэння: | 1803 |
Абрэвіятура: | SG |
Афіцыйная мова: | Нямецкая |
Насельніцтва, чалавек: | 453 тыс. (2003 г.) |
Площадь: | 2026 км² (6-е месца) |
Найвышэйшая кропка: | 3248 м |
![]() | |
Аўтамабільны код: | SG |
Раёны: | 8 выбарчых акруг |
Афіцыйны сайт |
ГеаграфіяПравіць
Плошча 2026 км ² (6-е месца сярод кантонаў).
Кантон размешчаны на паўночным усходзе Швейцарыі. На поўначы абмежаваны Канстанцкім возерам (Бодэнскае возера), на ўсходзе - Рэйнскай далінай. Па Рэйне мяжуе з Аўстрыяй і Ліхтэнштэйнам. На поўдні кантон Санкт-Гален абмежаваны кантонамі Граўбюндэн, Гларус і Швіц. На захадзе ляжаць кантоны Цюрых і Тургаў.
Дзве паловы кантонаў Апензел Інэрходэн і Апензел Осерходэн цалкам акружаныя землямі кантона Санкт-Галле.