Кантрольны пункт

Кантрольны пункт (скарочана — КП) — кропка, у якой павінны пабываць удзельнікі спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні і сумежных відах спорту, такіх як рагейн і прыгодніцкія гонкі.

Кантрольны пункт

Кропка пазначаецца на карце, а на мясцовасці на ёй усталёўваецца спартыўная прызма. Для кантролю праходжання КП выкарыстоўваць сродкі адзнакі: станцыю электроннай адзнакі, кампосцер, каляровы аловак, літару або слова для запамінання, кантэйнер для запісак і г. д.

Кантрольныя пункты павінны размяшчацца на арыенцірах, пазначаных на карце і апісаных у легендзе. Часам для дадатковага кантролю ў раёне КП знаходзіцца суддзя-кантралёр.

Спасылкі правіць