Спартыўнае арыентаванне

від спорту

Спартыўнае арыентаванне — від спорту, у якім спартсмены, выкарыстоўваючы буйнамаштабную карту і компас, павінны прайсці вызначаную колькасць кантрольных пунктаў (КП), размешчаных на мясцовасці, а прамежкавыя вынікі вызначаюцца па часе праходжання дыстанцыі.

Міжнародныя спаборніцтвы, Фінляндыя
Абазначэнне кантрольнага пункта.

На мясцовасці кантрольныя пункты абазначаюцца бела-чырвонымі прызмамі памеру 30×30 см, як на летніх, так і на зімовых спаборніцтвах. Кожны кантрольны пункт мае абазначэнне, якое складаецца з двухзначных лічбаў, пачынаючы з 31. Кантрольныя пункты забяспечваюць сродкамі адзнакі (электронныя чыпы, кампосцеры), якія замацоўваюць непасрэдна над прызмай.

Мэта спаборніцтваў — як мага хутчэй прайсці дыстанцыю паводле дакладна вызначанага і пазначанага на мапе парадку. Праводзяцца спаборніцтвы ў зададзеным накірунку і па выбары (зададзеную колькасць кантрольных пунктаў спартсмен праходзіць у любой паслядоўнасці).

Вылучаюцца наступныя віды арыентавання:

  • бягом (спартыўнае арыентаванне бягом)
  • на лыжах (спартыўнае арыентаванне на лыжах)
  • на веласіпедах (спартыўнае арыентаванне на веласіпед)
  • пешшу і на калясках (спартыўнае арыентаванне па сцежках — спаборніцтвы для спартсменаў-інвалідаў)

Адрозніваюцца наступныя віды арыентавання:

  • арыентаванне ў зададзеным накірунку
  • арыентаванне па маркіраванай трасе
  • арыентаванне па выбары
  • арыентаванне па сцежках
  • рагейн

Таксама адрозніваюць спаборніцтвы па іншых крытэрыях:

  • па часе дня (дзённыя, начныя)
  • па спосабе ўдзелу спартсменаў (індывідуальныя, эстафэтныя)
  • па спосабе арганізацыі старта (асобны, гандыкап, агульны)

Арыентаванне па выбары — праходжанне зададзенай колькасці кантрольных пунктаў з ліку ўстаноўленых у раёне спаборніцтваў. Выбар кантрольных пунктаў і парадак іх праходжання вызначаюцца самім удзельнікам. Неаднаразовы выхад на адзін і той жа кантрольны пункт залічваецца толькі адзін раз. Старт можа быць агульным ці групавым.

Спасылкі

правіць

Гл. таксама

правіць