Канцяміраўскі раён

муніцыпальны раён у Варонежскай вобласці Расіі

Канцямі́раўскі раён (руск.: Кантемировский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Канцяміраўка.

Канцяміраўскі раён
руск.: Кантемировский район
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1928
Насельніцтва
  • 33 999 чал. (1 студзеня 2018)[4]
Плошча
  • 2 348 км²
Канцяміраўскі раён на карце
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Канцяміраўскі раён мяжуе з Расашанскім і Багучарскім раёнамі, а таксама з расійскай Растоўскай вобласцю і Луганскай вобласцю Украіны. Плошча раёна складае 2330 км².

Гісторыя правіць

Канцяміраўскі раён быў утвораны ў 1928 годзе, аднак пазней пасля стварэння Варонежскай вобласці быў скасаваны. 3 сакавіка 1964 года быў утвораны нанова ў адпаведнасці з пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР.

Эканоміка правіць

Вядучай галіной эканомікі раёна з’яўляецца сельская гаспадарка.

Зноскі

Спасылкі правіць