Карагодная справа

Карагодная справа — серыя судоў над удзельнікамі акцыі пратэсту ў Брэсце падчас паслявыбарнага крызісу 2020 года.

Падчас акцыі пратэсту ў Брэсце дэманстранты выйшлі на скрыжаванне праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Рух аўтамабіляў і грамадскага транспарту на ўчастку быў ускладнены. Дэманстранты спявалі песні, вадзілі карагоды да прыезду вадамёта. Следам за вадамётам выбеглі сілавікі і сталі затрымліваць пратэстоўцаў[1]. Паводле звестак следства, былі парушэнні ў працы тралейбусаў (агульны прастой склаў больш за 29 гадзін), спынены рух маршрутаў і сарваны 2 рэйсы гарадскіх аўтобусаў (агульны прастой склаў больш за 5 гадзін), спынены рух двух экспрэсных маршрутаў на 5 хвілін. Акрамя таго, час працы трох гандлёвых кіёскаў і аднаго рэстарана скарацілі на розны час. Была ўзбуджана крымінальная справа[2].

Следства цягнулася больш за год, удзельнікаў акцыі выяўлялі і асуджалі невялікімі групамі, звычайна на некалькі гадоў абмежавання свабоды. Станам на 19 жніўня 2021 года, было выяўлена 114 удзельнікаў акцыі, з іх асуджана 70[3]. Станам на 17 снежня 2021 года, прайшло 11 судоў і асуджана 114 чалавек[4].

Крыніцы правіць

  1. 19 абвінавачаных, 37 падазраваных. У Брэсце працягваецца расследаванне крымінальнай справы аб пратэсным карагодзе . Наша Ніва (21 снежня 2020). Праверана 28 красавіка 2024.
  2. sk.gov.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2021. Праверана 17 снежня 2021.
  3. "Хороводное" дело: следователи Бреста установили личности 115 человек, участвовавших в массовых беспорядках. tvr.by (19 жніўня 2021).
  4. В Бресте по «хороводному делу» осудили уже 114 человек (руск.). Зеркало (17 снежня 2021). Праверана 28 красавіка 2024.

Спасылкі правіць