Каралеўская бібліятэка Швецыі
Каралеўская бібліятэка Швецыі (шведск.: Kungliga biblioteket) — найбуйнейшая навуковая бібліятэка Швецыі, размешчаная ў горадзе Стакгольме. Галоўная мэта бібліятэкі — збіраць усе публікацыі, якія выходзяць у Швецыі, а таксама замежныя публікацыі пра Швецыю і выданні шведскіх аўтараў у перакладзе.
Каралеўская бібліятэка Швецыі Kungliga biblioteket | |
---|---|
шведск.: Kungliga biblioteket шведск.: Kungliga Biblioteket[1] | |
| |
Краіна | |
Адрас | Стакгольм, Швецыя |
Заснавана | 1661 |
Філіялы | 2 |
Код ISIL | SE-SwSKB |
Фонд | |
Аб'ём фонду | каля 20 млн адзінак захоўвання |
Іншая інфармацыя | |
Дырэктар | Gunnar Sahlin |
Вэб-сайт | kb.se |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьБібліятэка была заснавана ў 1661 годзе ў сувязі з рашэннем аб абавязковым экзэмпляры ўсіх шведскіх публікацый. Аднак спачатку гаворка ішла не аб захаванні культурнай спадчыны, а аб праявах цэнзуры.
З 1997 года бібліятэка архівуе важныя шведскія інтэрнэт-рэсурсы, з 2004 года гэты электронны архіў знаходзіцца ў вольным доступе праз Інтэрнэт.
1 студзеня 2009 года адбылося зліццё нацыянальнай бібліятэкі са Шведскім дзяржаўным архівам фота і аўдыёматэрыялаў.
Бібліятэка з’яўляецца членам кансорцыума 60 буйных навуковых бібліятэк Еўропы CERL (Consortium of European Research Libraries).
Іншымі задачамі бібліятэкі з’яўляюцца каардынацыя працы шведскіх бібліятэк і бібліятэчнай інфармацыйнай сістэмы LIBRIS (Library Information Systems).
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20221226144622/https://www.cenl.org/member-libraries/
- ↑ Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
- ↑ Public register of government agencies in Sweden Праверана 28 снежня 2019.
Літаратура
правіцьПра будынак бібліятэкі
правіць- Fredric Bedoire och Henrik O. Andersson (1977) [1973]. Stockholms byggnader: en bok om arkitektur och stadsbild i Stockholm (utgåva 3:e upplagan). Stockholm: Prisma. Libris 7406664. ISBN 91 518 1125 1
- Olof Hultin, Ola Österling, Michael Perlmutter (2002) [1998]. Guide till Stockholms arkitektur (utgåva 2:a upplagan). Stockholm: Arkitektur Förlag. Libris 8465772. ISBN 91 86050-58-3
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каралеўская бібліятэка Швецыі
- Kungliga Biblioteket — афіцыйная старонка