Каралеўскі тэхналагічны інстытут

Каралеўскі тэхналагічны інстытут (шведск.: Kungliga Tekniska högskolan, KTH) — універсітэт у Стакгольме, Швецыя. Аспрэчвае ў Тэхналагічнага ўніверсітэта Хельсінкі (ТКК) званне найбуйнейшай тэхнічнай ВНУ ў Скандынавіі і з'яўляецца адным з вядучых тэхнічных універсітэтаў Еўропы. Заснаваны ў 1827 годзе як шведск.: Teknologiska institutet, у 1877 годзе атрымаў сваю цяперашнюю назву. Пасля вайны ў інстытуце пачаліся даследаванні ў вобласці ядзернай фізікі, у 1954 годзе быў запушчаны першы шведскі рэактар, які прапрацаваў да 1970 года.

Каралеўскі тэхналагічны інстытут
(KTH)
Kungliga Tekniska högskolan
KTH logotype.jpg
Royal Institute of Technology - Stockholm.jpg
Арыгінальная назва Kungliga Tekniska högskolan
Міжнародная назва Royal Institute of Technology
Дэвіз Vetenskap och Konst
Заснаваны 1827
Бакалаўрыят 13 500
Дактарантура 1 500
Размяшчэнне Сцяг Швецыі Стакгольм
Сайт kth.se
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Вядомыя студэнты і прафесарыПравіць

Гл. таксамаПравіць