Каралеўскі інстытут хіміі
Каралеўскі інстытут хіміі (англ.: Royal Institute of Chemistry) — брытанская навуковая арганізацыя, заснаваная ў 1877 годзе пад назвай Інстытут хіміі Вялікабрытаніі і Ірландыі (англ.: Institute of Chemistry of Great Britain and Ireland (ICGBI)) з мэтай удзяліць павышаную ўвагу кваліфікацыі і прафесійнаму статусу хімікаў. Яго мэтай было забяспечыць належную падрыхтоўку і кампетэнтнасць хімікаў, як практыкаў, гэтак і аналітыкаў.
Каралеўскі інстытут хіміі | |
---|---|
Краіна | |
Тып арганізацыі | навуковае таварыства[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1877 |
Таварыства атрымала сваю першую Каралеўскую грамату 13 чэрвеня 1885, а з 14 мая 1943 года кароль Георг VI прадаставіў таварыству каралеўскі патранат.[1] З гэтага моманту яно стала Каралеўскім інстытутам хіміі Вялікабрытаніі і Ірландыі (RICGBI). Гэтае перайменаванне было афіцыйна пацверджана выдачай Дадатковага статута 29 сакавіка 1944 года.[2]
Інстытут выдаваў часопісы «Royal Institute of Chemistry Reviews» у 1968—1971 гадах, які пазней атрымаў назву «Chemical Society Reviews», аб’яднаўшыся з іншымі выданнямі, а таксама часопіс «Journal of the Royal Institute of Chemistry».
У той жа час вялікая ўвага навуцы хіміі надавалася з боку Хімічнага таварыства, якое выдавала навуковыя часопісы. У 1972 годзе пачаўся працэс аб’яднання гэтых двух арганізацый з Таварыствам Фарадэя і Таварыствам аналітычнай хіміі, і ў 1980 годзе ўзнікла Каралеўскае хімічнае таварыства.[3]
Прэзідэнты
правіць- Сэр Эдуард Франкленд (1877—1880)
- Сэр Фрэдэрык Аўгуст Абель (1880—1883)
- Уільям Одлінг (1883—1888)
- Джэймс Бэл (1888—1891)
- Уільям Агастэс Тыльдэн (1891—1894)
- Уільям Джэймс Расэл (1894—1897)
- Сэр Томас Стывенсан (1897—1900)
- Джон Мілар Томпсан (1900—1903)
- Дэвід Говард (1903—1906)
- Персі Фарадэй Франкленд (1906—1909)
- Сэр Джордж Бэйлбі (1909—1912)
- Рафаэль Мелдала (1912—1915)
- Джэймс Джонсан Добі (1915—1918)
- Сэр Герберт Джэксан (1918—1921)
- Альфрэд Чапман (1921—1924)
- Прафесар Джордж Джэральд Хендэрсан (1924—1927)
- Артур Смітхелз (1927—1930)
- Сэр Джордж Крыстафер Клейтан (1930—1933)
- Сэр Джаселін Філд Торп (1933—1936)
- Сэр Роберт Хоўсан Пікард (1936—1939)
- Уільям Аляксандр Скін Кэлдэр (1939—1940)
- Сэр Джон Джэйкаб Фокс (1940—1943)
- Аляксандр Фіндлэй (1943—1946)
- Джэральд Рашэ Лінч (1946—1949)
- Сэр Джэймс Уілфрэд Кук (1949—1951)
- Герберт Уільям Крэмер (1951—1953)
- Сэр Гары Джэфкат (1953—1955)
- Дуглас Уільям Кент-Джонс (1955—1957)
- Уільям Уордлаў (1957—1958)
- Эрнест Ле Кесн Эрбер (1959—1961)
- Сэр Уільям Кершаў Слейтэр (1961—1963)
- Гары Юліус Эмелеус (1963—1965)
- Сэр Фрэнк Хартлі (1965—1967)
- Леслі Генры Уільямс (1967—1970)
- Сэр Эварт Джонс (1970—1972)
- Фрэнк Арнольд Робінсан (1972—1974)
- Чарльд Кембал (1974—1976)
- Чарльд Норман Томпсан (1976—1978)
- Прафесар Рычард Норман (1978—1980)
Крыніцы
правіць- ↑ "Report of the Council: 1943–1944". The Royal Institute of Chemistry of Great Britain and Ireland. Journal and Proceedings. 68: 1–48. February 1944. doi:10.1039/RG9446800001. Праверана 18 September 2022.
- ↑ "Report of the Council: 1944–1945". The Royal Institute of Chemistry of Great Britain and Ireland. Journal and Proceedings. 69: 1–52. February 1945. doi:10.1039/RG9456900001. Праверана 18 September 2022.
- ↑ RSC Charter and By-laws . Праверана 14 June 2018.