Каралеўскае хімічнае таварыства

Каралеўскае хімічнае таварыства (англ.: Royal Society of Chemistry, RSC) — навуковая супольнасць (прафесійная асацыяцыя) Злучанага Каралеўства, мэтай якой з’яўляецца развіццё хімічнай навукі. Таварыства было створана новым каралеўскім указам у 1980 годзе шляхам зліцця Хімічнага таварыства, Каралеўскага інстытута хіміі, Таварыства Фарадэя і Таварыства аналітычнай хіміі. Таварыству прадпісвалася падвойная роля навуковай супольнасці і прафесійнага аб’яднання. Адразу пасля ўзнікнення Таварыства налічвала 34 000 членаў унутры Злучанага каралеўства і 8 000 за яго межамі.[15]

Каралеўскае хімічнае таварыства
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі scientific society[d], прафесійная асацыяцыя[d], выдавецтва, trade union federation[d], некамерцыйная арганізацыя і выдавец свабоднага доступу[d]
Кіраўнік Джыліян Рыд[d][4]
Заснаванне
Дата заснавання 1980[1]
Абарот
  • 64,8 млн £ (2020)[5]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 627 чал. (2020)[5]
Член у
rsc.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Штаб-кватэра Таварыства размяшчаецца па адрасе Лондан, Пікадзілі, Бёрлінгтан-хаўс  (руск.). Яго філіял таксама размешчаны ў Кембрыджы ў Томас Грэхэм Хаўс, названым у гонар Томаса Грэма, першага прэзідэнта Хімічнага таварыства. Там знаходзіцца выдавецтва Каралеўскага хімічнага таварыства. Таварыства таксама мае філіялы ў ЗША ва Універсітэцкім гарадскім навуковым цэнтры ў горадзе Філадэльфія, а таксама ў Кітаі (Пекін і Шанхай) і ў Індыі (Бангалор).[16]

Прэзідэнт таварыства правіць

Прэзідэнт выбіраецца раз на два гады і носіць значок у выглядзе кола са спіцамі, на шасцікутным медальёне ў цэнтры якога знаходзіцца фігура Джозефа Прыстлі, якая выканана эмаллю, пераважна чырвонага і сіняга колеру. Вобад кола залаты, а дванаццаць спіц — з нецьмяных металаў.

Дзеючы прэзідэнт — Джыліян Рыд  (англ.) (2022—2024).

Папярэднімі прэзідэнтамі таварыства былі:

Узнагароды правіць

Каралеўскае хімічнае таварыства штогод прысуджае мноства прэмій і ўзнагарод, у тым ліку ўзнагароды за выдатныя дасягненні ў любой галіне хіміі, у спецыялізаваных галінах або за дасягненні на пэўных этапах кар’еры хіміка.[30]

Медалі ўручаюцца цэнтралізавана таварыствам і яго падраздзяленнямі. Ёсць таксама ўзнагароды, якія адмініструюць групы па інтарэсах.

Да медалёў, якія прысуджаюцца цэнтралізавана, адносяцца прэмія памяці Харысана-Мелдалы  (англ.), якая ўручаюцца брытанскаму хіміку ва ўзросце да 32 гадоў за шматабяцальныя арыгінальныя даследаванні ў галіне хіміі[31], а таксама прэмія Кордэй-Моргана  (англ.), якая складаецца з трох асобных узнагарод за ўклад у эксперыментальную хімію (уключаючы камп’ютарнае мадэляванне).[32] Прэмія Тылдэна  (англ.), раней вядомая як лекцыя Тылдэна, складаецца з трох узнагарод, якія штогод прысуджаюцца вучоным у сярэдняга ўзросту за дасягненні ў галіне хіміі.

Сярод лаўрэатаў прэміі Харысана-Мелдалы (вядомай як медаль і прэмія Мелдалы да яе зліцця ў 2008 годзе з прэміяй Эдварда Харысана) Крыстафер Кельк Інгальд  (руск.) (1921, 1922), Сірыл Норман Хіншэлвуд (1923), Дадлі Уільямс  (руск.) (1966).

Сярод узнагароджаных медалём Кордэй-Моргана Дэрэк Бартан (1949), Рональд Сідней Найхалм  (руск.) (1950), Фрэдэрык Сенгер (1951), Джон Корнфарт (1953), Рэкс Рычардс  (англ.) (1954) і Джордж Портэр (1955).

Аддзяленне Фарадэя штогод прысуджае прэмію Марлоў  (англ.) за ўклад у фізічную хімію або хімічную фізіку членаў Аддзялення Фарадэя ва ўзросце да 32 гадоў.[33] Сярод нядаўніх лаўрэатаў Эндру Ор-Юінг  (англ.) (1999), Джонатан Джонс  (англ.) (2000), Хелен Філдынг  (англ.) (2001), Джонатан Эсэкс (2002), Дарэн Каруана (2003), Джонатан Рыд (2004), Джулі Макферсан  (англ.) (2005), Фрэд Мэнбі (2006) і Алесандра Траізі (2007).

Твітар-канферэнцыя #RSCPoster правіць

Каралеўскае хімічнае таварыства праводзіць штогадовую канферэнцыю ў Твітары.[34][35][36] Мерапрыемства праводзіцца цалкам анлайн на працягу 24 гадзін. Мэта гэтага унікальнага фармату — ліквідацыя экалагічных і фінансавых затрат, звязаных з наведваннем традыцыйнай навуковай канферэнцыі, а таксама дапамога даследчыкам у абмене працамі і сувязях паміж дысцыплінамі.[37]

Крыніцы правіць

  1. а б GRID Release 2018-08-27 — 2018-08-27 — 2018. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.7021847
  2. GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
  3. Directory of Open Access Journals — 2003.
  4. https://www.rsc.org/news-events/articles/2020/jun/president-elect-2020/
  5. а б (unspecified title) Праверана 14 лютага 2022.
  6. ORCID — 2012. — ed. size: 11496507
  7. https://web.archive.org/web/20231020113811/https://orcid.org/members Праверана 20 кастрычніка 2023.
  8. https://publicationethics.org/members Праверана 1 лютага 2024.
  9. https://www.publishers.org.uk/members Праверана 11 лютага 2024.
  10. https://web.archive.org/web/20240223114948/https://www.socpc.org/ Праверана 23 лютага 2024.
  11. https://web.archive.org/web/20240224101118/https://oaspa.org/membership/members/ Праверана 24 лютага 2024.
  12. https://www.alpsp.org/membership-directory Праверана 20 снежня 2022.
  13. https://web.archive.org/web/20221221220947/https://www.chorusaccess.org/about/our-members/ Праверана 21 снежня 2022.
  14. https://www.stm-assoc.org/membership/our-members/ Праверана 21 снежня 2022.
  15. RSC History. Rsc.org (2 красавіка 2014). Праверана 8 студзеня 2013.
  16. RSC Contacts. Rsc.org (16 красавіка 2014). Праверана 8 студзеня 2013.
  17. David Waddington. "Obituary: Sir Richard Norman". The Independent. Праверана 2017-03-19.
  18. Anglia Ruskin University's Honorary Graduate Site(недаступная спасылка) (22 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2012.
  19. "Professor Charles Rees". The Independent. Праверана 2017-03-19.
  20. Sir John Meurig Thomas. "OBITUARY: Professor Howard Purnell". The Independent. Праверана 2017-03-19.
  21. Ledwith speech. Lut.ac.uk. Праверана 19 сакавіка 2017.
  22. Simon Campbell CBE. Rsc.org (14 снежня 2006). Праверана 19 сакавіка 2017.
  23. Dave Garner - The University of Nottingham. Nottingham.ac.uk. Праверана 19 сакавіка 2017.
  24. Home - Professor David Phillips, CBE, FRS. Imperial.ac.uk. Праверана 19 сакавіка 2017.
  25. Professor Lesley Yellowlees CBE FRSC FInstP FRSE | The University of Edinburgh(недаступная спасылка). Ed.ac.uk (9 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 October 2014. Праверана 19 сакавіка 2017.
  26. Press release: Royal Society of Chemistry welcomes new president. Rsc.org (9 ліпеня 2014). Праверана 19 сакавіка 2017.
  27. Presidential Plans. Rsc.org (9 ліпеня 2014). Праверана 9 ліпеня 2016.
  28. Finding your own way | Royal Society of Chemistry. www.rsc.org. Праверана 20 кастрычніка 2017.
  29. Tom Welton to become Royal Society of Chemistry president, rsc.org, 24 June 2019.
  30. RSC prizes and awards. Rsc.org (2 красавіка 2014). Праверана 8 студзеня 2013.
  31. Harrison-Meldola Memorial Prize. Rsc.org (1 верасня 2012). Праверана 8 студзеня 2013.
  32. Corday-Morgan Prizes. Rsc.org (1 верасня 2012). Праверана 8 студзеня 2013.
  33. Marlow Award. Rsc.org (1 верасня 2012). Праверана 8 студзеня 2013.
  34. 2020 #RSCPoster Twitter Conference – RSC Publishing Blog.
  35. #RSCPoster 2019 #OzChem winners - 07/03/2019 - The Royal Australian Chemical Institute Incorporated(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2020.
  36. 2019 #RSCPoster Twitter Conference (7 лютага 2019).
  37. Chem researcher chosen as judge for global poster competition.