Каралеўства бургундаў
Каралеўства бургундаў — варварскае каралеўства, створанае ў пачатку V стагоддзя германскім племем бургундаў у далінах Соны і Роны і вярхоўях Рэйна. Тэрыторыя каралеўства да сярэдзіны V стагоддзя прыкладна адпавядала сучаснай паўднёва-ўсходняй Францыі на ўсход ад Луары і Роны (без Праванса) і заходняй Швейцарыі.
Гісторыя
правіцьУ 413 годзе бургунды з каралём Гундахарам на чале заснавалі дзяржаву па левым беразе Рэйна, паміж Лаўтэрам і Нагэ, з цэнтрам у Вормсе. З прычыны ўзрушэння супраць рымлян, у 435 годзе наёмная дружына гунаў спустошыла іх дзяржаву. Кароль Гундахар быў забіты і рэштка бургундскага народа была пераселена Аэцыем у Сабаудыю (Савою). Тут кароль Гундыях заснаваў новую Бургундскую дзяржаву ў вобласці ракі Роны. Пры яго сынах Гундабадзе, Гадэгізелі і Хільперыку II Бургундыя распалася на 3 часткі, з цэнтрамі ў гарадах Ліён, В’ен і Жэнева. Але Гундабад (памёр у 516), забіўшы братоў, аб'яднаў пад сваёй уладай усіх бургундаў. Ён выдаў «Бургундскую праўду» («Lex Gundobada») — першы збор прававых нормаў бургундцаў, і амаль спыніў звады паміж каталікамі і арыянамі (большая частка бургундаў прыняла хрысціянства ад арыянскага духавенства).
Яго пераемнік Сігізмунд, які перайшоў у каталіцтва, быў разбіты сынамі франкскага караля Хлодвіга I і разам з жонкай і дзецьмі патоплены ў студні ў Кульм'е. Брат яго Гадамар II спачатку ў 524 годзе разбіў франкаў пры Везеронсе (сучасны Везеронс-Кюртэн), але потым быў сам разбіты імі ў 534 годзе ў бітве пры Ацёне і Бургундыя была далучана да Франкскай дзяржавы, стаўшы адной з яго складовых частак.
Спасылкі
правіць- Histoire des Burgondes (фр.)
Каралеўства бургундаў на Вікісховішчы |