Караліна Эвелін Клюфт (шведск.: Carolina Evelyn Klüft; нар. 2 лютага 1983, Сандхульт, Швецыя) — шведская лёгкаатлетка (сямібор’е, пяцібор’е, скачок у даўжыню, трайны скачок, скачок у вышыню). У цяперашні час выступае толькі ў скачковы дысцыплінах, адмовіўшыся ў 2008 годзе ад выступаў у мнагабор’і ў сувязі са стратай матывацыі.

Лёгкая атлетыка
Лёгкая атлетыка
Караліна Клюфт
Агульная інфармацыя
Дата і месца нараджэння 2 лютага 1983(1983-02-02)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства
Рост 178 см[3]
Вага 65 кг[3]
IAAF 14302090
Асабістыя рэкорды
Міжнародныя медалі
Алімпійскія гульні
Золата Афіны 2004 Сямібор’е
Чэмпіянаты свету
Золата Парыж 2003 Сямібор’е
Золата Хельсінкі 2005 Сямібор’е
Золата Осака 2007 Сямібор’е
Чэмпіянаты свету ў памяшканні
Золата Бірмінгем 2003 Пяцібор’е
Бронза Будапешт 2004 Скачок у даўжыню
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Мюнхен 2002 Сямібор’е
Золата Гётэбарг 2006 Сямібор’е
Чэмпіянаты Еўропы ў памяшканні
Бронза Вена 2002 Пяцібор’е
Золата Мадрыд 2005 Пяцібор’е
Золата Бірмінгем 2007 Пяцібор’е
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алімпійская чэмпіёнка 2004 года, 3-разовая чэмпіёнка свету (2003, 2005 і 2007) і двухразовая чэмпіёнка Еўропы па сямібор’ю; чэмпіёнка свету і двухразовая чэмпіёнка Еўропы па пяціборстве (у закрытым памяшканні). Рэкардсменка Еўропы ў сямібор’і з 2007 года (пабіла рэкорд, які трымаўся з лета 1989 года). Лічыцца адной з лепшых лёгкаатлетак у свеце. Адна з нешматлікіх лёгкаатлетаў, на рахунку якіх ёсць перамогі на ўсіх 5 найбуйнейшых міжнародных турнірах — Алімпійскія гульні, чэмпіянат свету на адкрытым паветры і памяшканні, кантынентальны (еўрапейскі) чэмпіянат на адкрытым паветры і ў памяшканні. Караліна выйграла ўсе гэтыя 5 турніраў на працягу 4 сезонаў (2002—2005).

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 11 студзеня 2016.
  2. Carolina Kluft // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б https://www.heptathlon-stats.com/carolina-kluft Праверана 17 студзеня 2022.

Спасылкі Правіць